Оскар (кінапрэмія, 2020)
Выгляд
| 92-я прэмія «Оскар» англ.: 92nd Academy Awards | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Агульныя звесткі | |||
| Дата | 9 лютага 2020 года | ||
| Месца |
тэатр «Долбі», Галівуд, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
||
| Вядучы | — | ||
| Прадзюсары |
Лінет Хаўэл Тэйлар Стэфані Алейн |
||
| Рэжысёр | Глен Уайс | ||
| Узнагароды | |||
| Найлепшы фільм | «Паразіты» | ||
| Найлепшая рэжысура |
Пон Джун Хо «Паразіты» |
||
| Найлепшы акцёр |
Хаакін Фенікс «Джокер» |
||
| Найлепшая актрыса |
Рэнэ Зелвегер «Джудзі» |
||
| Найбольш узнагарод | «Паразіты» (4) | ||
| Найбольш намінацый | «Джокер» (11) | ||
| Трансляцыя | |||
| Канал | ABC | ||
| Працягласць | 3 гадз. 35 хв. | ||
| oscar.go.com/news… (англ.) | |||
| |||
92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2019 год адбылася 9 лютага 2020 года ў тэатры «Долбі» (Галівуд, Лос-Анджэлес). Намінанты былі абвешчаны 13 студзеня 2020 года.[1] Цырымонія транслявалася ў прамым эфіры тэлерадыёкампаніяй ABC. Пасля поспеху мінулага года цырымонія зноў прайшла без вядучага — трэці раз у гісторыі (раней — у 1989 і 2019 гадах).
Храналогія падзей
[правіць | правіць зыходнік]| Дата | Падзея |
|---|---|
| 27 кастрычніка 2019[2] | Цырымонія ўручэння спецыяльных узнагарод |
| 2 студзеня 2020 | Пачатак галасавання па выбары намінантаў |
| 7 студзеня 2020 | Завяршэнне галасавання па выбары намінантаў |
| 13 студзеня 2020 | Абвяшчэнне намінантаў |
| 27 студзеня 2020 | Сняданак намінантаў |
| 30 студзеня 2020 | Пачатак галасавання па выбары пераможцаў |
| 4 лютага 2020 | Завяршэнне галасавання па выбары пераможцаў |
| 9 лютага 2020[3] | 92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» |
Спіс лаўрэатаў і намінантаў
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | Фільм(ы) |
|---|---|
| 4 / 6 | «Паразіты» |
| 3 / 10 | «1917» |
| 2 / 11 | «Джокер» |
| 2 / 10 | «Аднойчы ў Галівудзе» |
| 2 / 4 | «Ford супраць Ferrari» |
| 1 / 6 | «Трусік Джоджо», «Шлюбная гісторыя», «Маленькія жанчыны» |
| 1 / 3 | «Сенсацыя» |
| 1 / 2 | «Джудзі», «Гісторыя цацак 4» |
| 1 / 1 | «Рокетмэн», «Амерыканская фабрыка», «Навучыцца катацца на скейтбордзе ў зоне баявых дзеянняў (калі ты дзяўчынка)», «Вакно насупраць», «Валасатае каханне» |
| 0 / 10 | «Ірландзец» |
| 0 / 3 | «Два Папы», «Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера» |
| 0 / 2 | «Гарыет», «Боль і слава», «Зямля мёду» |
Асноўныя катэгорыі
[правіць | правіць зыходнік]Іншыя катэгорыі
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяльныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Пра тое, хто атрымае ганаровую ўзнагароду «Оскар», стала вядома ў чэрвені 2019 года.[5]
- Дэвід Лінч — рэжысёр
- Уэс Сцьюдзі — кінаакцёр
- Ліна Вертымюлер — рэжысёр, сцэнарыст і драматург
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Кінакрытык Андрэй Дзяменцьеў назваў трыумф «Паразітаў» чарговай перамогай паліткарэктнасці і вялікай ганьбай амерыканскай кінаакадэміі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Названыя галоўныя прэтэндэнты на "Оскар" у 2020 годзе . Sputnik (28 лістапада 2019). Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Academy’s 11th Governors Awards Moved Up to October 27, as Elections Loom
- ↑ Оскар-2020: нечаканая перамога "Паразітаў" і іншыя вынікі года . Sputnik (10 лютага 2020). Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Трыумфатары "Оскара-2020": лепшыя фота цырымоніі . Sputnik (10 лютага 2020). Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Дэвід Лінч атрымаў ганаровы "Оскар" і ацаніў густ журы . Sputnik (28 кастрычніка 2019). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Кінакрытык Дзяменцьеў: перамога "Паразітаў" - ганьба "Оскара" . Sputnik (10 лютага 2020). Праверана 12 лютага 2022.