Оскар (кінапрэмія, 2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
96-я прэмія «Оскар»
англ.: 96th Academy Awards
Дата 10 сакавіка 2024
Месца
Узнагароды
Найлепшы фільм «Опенгеймер»
Найлепшая рэжысура Крыстафер Нолан
«Опенгеймер»
Найлепшы акцёр Кіліян Мёрфі
«Опенгеймер»
Найлепшая актрыса Эма Стоўн
«Бедныя-няшчасныя»
Найбольш узнагарод «Опенгеймер» (7)
Найбольш намінацый «Опенгеймер» (13)
oscars.org/oscars… (англ.)
← 95-я96-я→

96-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[ru] «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2023 год адбылася 10 сакавіка 2024 года ў тэатры «Долбі» ў Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія. На гэтай цырымоніі былі ўведзены новыя правілы для паляпшэння разнастайнасці і інтэграцыі[1]. Найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана.

Спіс лаўрэатаў і намінантаў[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм
Опенгеймер «Опенгеймер» (прадз.: Эма Томас, Чарльз Ровэн і Крыстафер Нолан)
• «Амерыканскае чытво» (прадз.: Бэн Лэклер, Нікас Карамігіас, Корд Джэферсан і Джэрмейн Джонсан)
• «Анатомія падзення» (прадз.: Мары-Анж Люсьяні і Давід Ціон)
• «Барбі» (прадз.: Дэвід Хэйман, Марго Робі, Том Акерлі і Робі Брэнер)
• «Бедныя-няшчасныя» (прадз.: Эд Гіні, Эндру Лоу, Ёргас Ланцімас і Эма Стоун)
• «Забойцы кветкавага месяца» (прадз.: Дэн Фрыдкін, Брэдлі Томас, Марцін Скарсэзэ і Дэніэл Лупі)
• «Зона інтарэсаў» (прадз.: Джэймс Уілсан)
• «Маэстра» (прадз.: Брэдлі Купер, Стывен Спілберг, Фрэд Бэрнер, Эмі Дэрнінг і Крысці Макоска Крыгер)
• «Мінулыя жыцці» (прадз.: Дэвід Інахоса, Крысцін Вашон і Памела Кофлер)
• «Пакінутыя» (прадз.: Марк Джонсан)
Найлепшая рэжысура
Крыстафер Нолан Крыстафер Нолан — «Опенгеймер»
Жусцін Трые — «Анатомія падзення»
Марцін Скарсэзэ — «Забойцы кветкавага месяца»
Ёргас Ланцімас — «Бедныя-няшчасныя»
Джонатан Глейзер — «Зона інтарэсаў»
Найлепшы акцёр
Кіліян Мёрфі Кіліян Мёрфі — «Опенгеймер»
Найлепшая актрыса[en]
Эма Стоўн Эма Стоўн — «Бедныя-няшчасныя»
Найлепшы акцёр другога плана[en]
Роберт Даўні (малодшы) Роберт Даўні — «Опенгеймер»
Найлепшая актрыса другога плана[en]
Давайн Джой Рэндальф Давайн Джой Рэндальф — «Пакінутыя»
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en]
Анатомія падзення «Анатомія падзення»Жусцін Трые і Артур Арары
Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en]
Амерыканскае чытво «Амерыканскае чытво»Корд Джэферсан
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
Хлопчык і чапля «Хлопчык і чапля» (рэж. Хаяо Міядзакі)
Найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм
Вялікабрытанія «Зона інтарэсаў» (Вялікабрытанія) (рэж. Джонатан Глейзер)
Японія «Ідэальныя дні[en]» (Японія) (рэж. Вім Вендэрс)
Германія «Настаўніцкая[en]» (Германія) (рэж. Ількер Чатак[en])
Іспанія «Таварыства снегу[en]» (Іспанія) (рэж. Хуан Антоніа Баёна[en])
Італія «Я — капітан» (Італія) (рэж. Матэа Гаронэ)
Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм
Мсціслаў Чарноў «20 дзён у Марыупалі» (рэж. Мсціслаў Чарноў)

Інфармацыя аб цырымоніі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 96-й прэміі «Оскар» для фільмаў, выпушчаных у 2023 годзе[2], Акадэмія ўстанавіла набор «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння», якім фільм павінен адпавядаць, каб патрапіць у катэгорыю «Найлепшы фільм». Паводле меркавання «Vox[en]», стандарты «галоўным чынам дзеляцца на дзве вялікія групы: стандарты, якія спрыяюць больш інклюзіўнаму прадстаўніцтву, і стандарты, якія спрыяюць больш інклюзіўнай занятасці».[3] Стандарты прызначаны для прадастаўлення больш шырокіх магчымасцей для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках, а таксама кіраўнікам па развіццю, маркетынгу, рэкламе і распаўсюджванню сярод недапрадстаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, а таксама асоб з кагніціўнымі або фізічнымі недахопамі, глухіх або са слабым слыхам.

Зноскі

  1. Oscars 2023: Academy President says new diversity rules next year wouldn't change a single film in contention – even historically (англ.). Sky News. Праверана 14 сакавіка 2023.
  2. Representation and Inclusion Standards | Oscars.org | Academy of Motion Picture Arts and Sciences (англ.). www.oscars.org (25 жніўня 2022). Праверана 15 сакавіка 2023.
  3. Alissa Wilkinson. Do the Oscars’ new rules mean no more movies about white people? (англ.). Vox (9 верасня 2020). Праверана 15 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]