Оскар

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Оскар, прэмія)
Jump to navigation Jump to search

Прэмія Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук (анг. Academy Awards, напаўафіцыйна з 1940-х вядомая як «Оскар», англ. Oscar) — галоўная штогадовая нацыянальная кінапрэмія ЗША, непасрэдна была задумана босам студыі Metro-Goldwyn-Mayer Луісам Б. Маерам. Цырымонія ўручэння «Оскараў» транслюецца ў дзесятках краін у прамым эфіры.

Намінацыі прэміі «Оскар»[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

У наш час прэмія «Оскар» уручаецца па 24 асноўным намінацыям:

Намінацыя Англійская назва З якога года існуе
Найлепшы фільм года Best Picture 1929
Найлепшая мужчынская роля Best Actor in a Leading Role 1929
Найлепшая жаночая роля Best Actress in a Leading Role 1929
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка Best Art Direction 1929
Найлепшая аператарская праца Best Cinematography 1929
Найлепшая рэжысура Best Director 1929
Найлепшы сцэнарый-адаптацыя Best Adapted Screenplay 1929
Найлепшы гук Best Sound Mixing 1930
Найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм Best Animated Short Film 1931
Найлепшая музыка Best Original Score 1934
Найлепшая песня Best Original Song 1934
Найлепшы мантаж Best Film Editing 1935
Найлепшая мужчынская роля другога плану Best Actor in a Supporting Role 1936
Найлепшая жаночая роля другога плану Best Actress in a Supporting Role 1936
Найлепшыя візуальныя эфекты Best Visual Effects 1939
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Best Original Screenplay 1940
Найлепшы фільм на замежнай мове Best Foreign Language Film 1947
Найлепшы дызайн касцюмаў Best Costume Design 1948
Найлепшы гукавы мантаж Best Sound Editing 1963
Найлепшы грым Best Makeup 1981
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм Best Animated Feature 2001
Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм Best Documentary Feature 2001
Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм Best Documentary Short Subject 2001
Найлепшы мастацкі кароткаметражны фільм Best Live Action Short Film 2001

Адмысловыя намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Апроч асноўных намінацый, «Оскары» ўручаюцца таксама і ў спецыяльных намінацыях. Іх уладальнікі вызначаюцца спецыяльна створаным камітэтам Акадэміі і ўручаюцца па-за асноўнай цырымоніяй. У наш час такіх намінацый 6:

  • Мемарыяльная ўзнагарода імя Ірвінга Тальберга, якая ўручаецца за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці.
  • Гуманітарная ўзнагарода імя Джына Хершолта, што ўручаецца асобе, так ці інакш звязанай з кінематографам, за выдатныя гуманістычныя дасягненні.
  • Ганаровы «Оскар», які ўручаецца за вялікі ўнёсак у развіццё кінамастацтва і за заслугі перад Акадэміяй.
  • «Оскар» за навуковыя і тэхнічныя дасягненні і за мастацкія фільмы, што прысуджаецца фільмам, пастаўленым студэнтамі кінематаграфічных ВНУ ЗША.

Састарэлыя намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

У першыя гады існавання Оскара рэжысёры намінаваліся па дзвюх катэгорыях — найлепшы рэжысёр драмы і найлепшы рэжысёр камедыі. Аналагічна, на «лёгкую» і «сур'ёзную» падраздзялялася і праца кампазітараў. З 1930-х па 1960-я гады прэміі за найлепшы фільм, найлепшую працу мастака і дызайнера па касцюмах асобна ўручаліся за чорна-белае і каляровае кіно. Таксама ў розныя гады існавалі і намінацыі, якія цяпер адышлі ў нябыт:

  • Найлепшы памочнік рэжысёра — з 1933 па 1937
  • Найлепшая харэаграфія — з 1935 па 1937
  • Найлепшыя тэхнічныя эфекты — у 1929
  • Найлепшая музыка — адаптацыя ці аранжыроўка
  • Найлепшы каляровы кароткаметражны фільм — з 1936 па 1937
  • Найлепшы кароткаметражны фільм, зняты ўжывую на 2 бабіны — з 1936 па 1956
  • Найлепшы наватарскі кароткаметражны фільм — з 1932 па 1935
  • Найлепшая арыгінальная літаратурная першакрыніца — з 1929 па 1956
  • Найлепшыя цітры — у 1929
  • Найлепшая ўнікальная і мастацкая якасць выканання — у 1929
  • Моладзевая ўзнагарода Акадэміі — з 1934 па 1960

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

спасылка на KML  Оскар на Google Earth (1958—2008) Google Maps  KMZ (файл метак KMZ для Google Earth)