Ота Свердруп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ота Свердруп
нарв.: Otto Sverdrup
Sverdrup portrett hi 58.jpg
Род дзейнасці: падарожнік
Дата нараджэння: 31 кастрычніка 1854(1854-10-31)
Месца нараджэння: Біндал, Шведска-нарвежскае каралеўства
Падданства: Norge-Unionsflagg-1844.svg Шведска-нарвежскае каралеўства
Flag of Norway.svg Нарвегія
Дата смерці: 26 лістапада 1930(1930-11-26) (76 гадоў)
Месца смерці: Санвіка, Нарвегія
Месца пахавання:
Дзеці: Otto Sverdrup[d]
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Ота Свердруп на Вікісховішчы

О́та Не́йман Кноф Све́рдруп (нарв.: Otto Neumann Knoph Sverdrup; 31 кастрычніка 1854, Біндал26 лістапада 1930, Санвіка) — нарвежскі палярны мараплавец і даследчык. Кавалер Вялікага крыжа ордэна св. Олафа за даследаванні Канадскага арктычнага архіпелага.

Ранняя біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ота Свердруп нарадзіўся ў 1854 годзе ў Біндале ў Нарвегіі ў сялянскай сям'і. Другі з дзесяці дзяцей, яго першым настаўнікам быў бацька. З 10 гадоў Ота прывучалі да палявання, свайго першага мядзведзя ён здабыў у 14 гадоў.

З 17 гадоў Свердруп займаўся марской справай, плаваў у Ледавітым акіяне, атрымаў капітанскі дыплом у 25 гадоў. Плаваў на Паўночнаатлантычных лініях і ў ЗША, свабодна валодаў англійскай мовай.

З Фрыцьёфам Нансенам пазнаёміўся праз яго брата-адваката Аляксандра, чыя сядзіба суседнічала з фермай Свердрупаў. Ва ўзросце 34 гадоў Ота разам з Нансенам упершыню ў гісторыі перасеклі на лыжах востраў Грэнландыя. Калі Нансен на «Фраме» распачаў экспедыцыю да Паўночнага полюса, Ота заняў пост капітана карабля. Яшчэ ў 1891 годзе ён ажаніўся з сваёй стрыечнай сястрой Андрэа Грэце Энгельскён (1866—1937); іх адзіная дачка Одхільд (1893—1932) стала жонкай лінгвіста Карла Марстрандэра (1883—1965).

З 14 сакавіка 1895 па 20 жніўня 1896 года выконваў абавязкі начальніка Нарвежскай палярнай экспедыцыі да Паўночнага полюса, так як Нансен паспрабаваў дабрацца да полюса на санках, і не мог вярнуцца на судна. У 1897 годзе адзін сезон плаваў камандзірам турыстычнага лайнера на Шпіцберген.

Экспедыцыя 1898—1902 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 годзе Свердруп на «Фраме» адпраўляецца даследаваць Канадскі Арктычны архіпелаг. За час экспедыцыі, якая скончылася ў 1902 годзе, Свердрупу атрымалася адкрыць астравы Аксель-Хейберг, Элеф-Рынгнес, Амунд-Рынгнес і іншыя, картаграфаваць заходні бераг вострава Элсмір і даследаваць пралівы паміж астравамі.

Экспедыцыя падрабязна абследавала тэрыторыю ў 260 тыс. км² — больш, чым якая-небудзь папярэдняя экспедыцыя. Усе тэрыторыі аб'яўляліся ўладаннямі Нарвегіі, і гэта выклікала зацяжную спрэчку з Канадай, судовыя разборы цягнуліся да 1930 года, а апошнія дакументы аб адмове ад прэтэнзій, Сведруп падпісаў літаральна за два тыдні да скону. У 1931 годзе Канадскі ўрад выкупіў усе матэрыялы экспедыцыі Свердрупа, якія захоўваюцца цяпер у Нацыянальным Архіве Канадскай федэрацыі.

Наступная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1907 года Свердруп пераехаў на Кубу, дзе набыў плантацыю, але не атрымаў поспех у справах, і праз некалькі гадоў вярнуўся ў Нарвегію.

У 1914 годзе Расійская імперыя запрасіла даследчыка прыняць удзел у аперацыі па пошуку і выратаванні палярных экспедыцый Георгія Якаўлевіча Сядова, Уладзіміра Аляксандравіча Русанава і Георгія Львовіча Брусілава, якія зніклі адзін за адным на працягу аднаго года (1913). Свердруп быў прызначаны капітанам паравога барка «Экліпс», і ў тым жа годзе адправіўся ў Арктыку. Зіму 1914—1915 гадоў чакаў ля паўночна-заходняга берага паўвострава Таймыр, а вызваліўшыся ад льдоў дасягнуў вострава Адзіноты, дзе восенню 1915 года падняў расійскі сцяг.

Пасля рэвалюцыі Свердруп працягнуў супрацоўніцтва з маладой Савецкай рэспублікай, і ў 1920 годзе на ледаколе «Святагор» вызваліў з лядовага палону параход «Салавей Будзіміравіч».

У 1921 годзе ён здзейсніў сваю апошнюю экспедыцыю ў Арктыку, зноў па замове Савецкай Расіі: на борце парахода «Ленін» ён узначаліў канвой з пяці судоў, гружаны хлебам, якія правёў Паўночным марскім шляхам праз Карскае мора ад вусця Обі да Енісея.

Астатнія гады жыцця правёў у Санвіку, блізу Осла.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]