Ота Скарцэні
Ота Скарцэні | |
---|---|
ням.: Otto Skorzeny | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1908 |
Месца нараджэння | Вена, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 6 ліпеня 1975 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Войскі СС |
Гады службы | 1939—1945 |
Званне | Оберштурмбанфюрар СС |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
О́та Скарцэ́ні (ням.: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям'і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».
Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.
У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.
10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікам[3] раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.
У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.[4]
Кінаўвасабленні[правіць | правіць зыходнік]
- 1972 — Вызваленне — Флярын П'ерсык
- 1977 — Салдаты волі — Бруна Ая
- 1985 — Бітва за Маскву
- 1985 — Mussolini: The Untold Story (тэлесерыял) ЗША — Вольф Кахлер
- 1985 — Mussolini and I (фільм) Францыя-Італія-Германія — Харальд Дытл
- 2007 — Галоўны калібар — Улад Дэмін
- 2010 — Замах — Анатоль Каценьяў
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118614886 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ The Hitler Book: The Secret Dossier Prepared for Stalin — 2005.
- ↑ Новы Венскі Часопіс Архівавана 17 мая 2008.
- ↑ Perry Biddiscombe: The SS Hunter Battalions: The Hidden History of the Nazi Resistance Movement 1944-45. Tempus, 2006. ISBN 0752439383 С. 65 Google Books
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Отто Скорцени. «Секретные задания РСХА». АСТ, 1999 (ISBN 5-222-00785-5) — Книга доступна к прочтению на интернет-сайте FictionBook.ru
- «Отто Скорцени и секретные операции Абвера». Антология. Вече, 2000 (ISBN 5-7838-0582-3)
- Отто Скорцени. «Диверсия — моё ремесло». Русич, 2001 (ISBN 5-8138-0346-7)
- Отто Скорцени. «Неизвестная война». Попурри, 2003 (ISBN 985-438-736-4)
- Deutsche Biographische Enzyklopädie, том 9 Schmidt — Theyer, издательство K.G. Sauer, Мюнхен 1998, (ISBN 3-598-23169-5)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ота Скарцэні
- Артыкул Старасціна «„Супердыверсант“ Ота Скарцэні»
- http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1010/ Артыкул часопіса «Вакол Свету» «Аперацыя дучэ»
- http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1087/ 2я частка «Аперацыі дучэ»
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Пахаваныя на Дзёблінгскіх могілках
- Выпускнікі Венскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
- Афіцэры СС
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Дуэлянты
- Мемуарысты Германіі
- Дыверсанты
- Падпалкоўнікі Германіі
- Постаці паветрана-дэсантных войскаў Трэцяга рэйха
- Пахаваныя на Дэблінгскіх могілках