П'ер дэ Гейтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер дэ Гейтэр
Pierre De Geyter componist van de Internationale.png
Дата нараджэння

8 кастрычніка 1848(1848-10-08)

Месца нараджэння

Гент, акруга Гент[d], Усходняя Фландрыя, Бельгія

Дата смерці

26 верасня 1932(1932-09-26) (83 гады)

Месца смерці

Камуна Сен-Дэні

Краіна

Flag of Belgium (civil).svg Бельгія

Прафесіі

кампазітар

Commons-logo.svg Медыяфайлы па тэме на Вікісховішчы

П'ер дэ Гейтэр (фр.: Pierre Degeyter, 8 кастрычніка 1848, Гент, Бельгія — 27 верасня 1932, Сен-Дэні, каля Парыжа) — французскі кампазітар. Аўтар музыкі міжнароднага пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал». З 1920 года член Французскай кампартыі. Па прафесіі мэбельшчык.

Нарадзіўся ў сям'і рабочага, перасяліўся пазней у Францыю. З дзяцінства працаваў на прадпрыемствах Ліля. Спяваў у хоры, вывучаў тэорыю музыкі, навучаўся ігры на музычных інструментах. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Быў хормайстрам пеўчага таварыства «Працоўная ліра», арганізаванага лільскім аддзяленнем Працоўнай партыі. Для гэтага таварыства ў 1888 годзе напісаў музыку на вершы Э. Пацье «Інтэрнацыянал».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]