Перайсці да зместу

Павел Андрэевіч Дудчык

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Андрэевіч Дудчык
Дата нараджэння 12 ліпеня 1918(1918-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1994(1994-04-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Андрэевіч Дудчык (12 ліпеня 1918, вёска Казённыя Паршні, Аршанскі раён — 17 красавіка 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

У Чырвонай Арміі з 1938 г. У 1942 г. скончыў Бранскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1950 г. — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.

У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Вызначыўся ў баях пад горадам Ліепая і за вёску Берзі (сучасны Добэльскі край, Латвія) у снежні 1944 г.: артылерыйская батарэя пад камандаваннем капітана Дудчыка за 6 гадзін адбіла 11 варожых контратак, знішчыла каля 200 гітлераўцаў, падбіла 8 танкаў і прымусіла ворага адступіць. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945 г.).

Да 1959 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны на Мінскім аўтазаводзе[1]. Памёр і пахаваны ў Мінску.

Зноскі

  • Дудчык Павел Андрэевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна : у 2 кн. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 370.
  • Дудчык Павел Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 255.