Павел Міхайлавіч Верхаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Міхайлавіч Верхаловіч
Дата нараджэння 28 снежня 1900 (10 студзеня 1901)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1952(1952-10-28) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Павел Міхайлавіч Верхаловіч (28 снежня 1900, Шаркаўшчына — 28 кастрычніка 1952) — савецкі военачальнік. Генерал-лейтэнант (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1934 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, а ў 1948 годзе — акадэмію Генштаба. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. у якасці начальніка штаба стралковай дывізіі. Быў узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах у якасці начальніка штаба 49-й, 24-й і 57-й армій. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў акадэміі Генштаба.

Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. Узнагароджаны 10 ордэнамі СССР, у тым ліку ордэнам Суворава, Кутузава, Б. Хмяльніцкага, 7 медалямі і 2 балгарскімі ордэнамі.

Памёр 28 кастрычніка 1952 года, пахаваны ў Маскве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 123.