Павел Віктаравіч Рабянок

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Рабянок)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Павел Рабянок
Pavlo Rebenok2013.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Віктаравіч Рабянок
Нарадзіўся 23 ліпеня 1985(1985-07-23)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Ворскла
Нумар 82
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2000 — 2003 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера*
2004 Сцяг Расіі Уралан (Эліста) 0 (0)
2004 — 2007 Сцяг Украіны Ворскла (Палтава) 36 (1)
2007 — 2009 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 2 (0)
2008 — 2009   Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 16 (0)
2009 — 2011 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 53 (2)
2011 — 2012 Сцяг Украіны Ворскла (Палтава) 27 (6)
2012 — 2015 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 19 (1)
2013   Сцяг Украіны Ворскла (Палтава) 30 (1)
2014   Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 11 (0)
2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (0)
2016 — Сцяг Украіны Ворскла (Палтава)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22.01.2016.


Павел Рабянок (нар. 23 ліпеня 1985, Арджанікідзэ, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Ворскла».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Павел Віктаравіч Рабянок нарадзіўся 23 ліпеня 1985 года ў горадзе Арджанікідзэ Днепрапятроўскай вобласці. Пачаў кар’еру ў днепрапятроўскім «Дняпро», пасля чаго перайшоў у расійскі «Уралан», дзе гуляў у дублі пад кіраўніцтвам Леаніда Слуцкага.

Улетку 2004 года Павел перайшоў у палтаўскую «Ворсклу-Нафтагаз». У складзе новага клуба Рабянок дэбютаваў 25 ліпеня 2004 года ў матчы супраць харкаўскага «Металіста», выйшаўшы за 15 хвілін да канца гульні, аднак «зялёна-белыя» ў той дзень прайгралі з лікам 1:0. Павел гуляў у палтаўскай камандзе тры сезоны, гуляючы ў асноўным у дублюючым складзе. Усяго футбаліст правёў 40 матчаў за асноўны склад, забіўшы два галы, і 52 матчы за дубль, забіўшы чатыры мячы. У пачатку 2008 года футбаліст перайшоў у харкаўскі «Металіст», аднак замацавацца ў асноўнай камандзе не здолеў. Рабянок правёў толькі два матчы за асноўны склад, двойчы выйшаўшы на замену, а амаль ўвесь сезон правёў у дублі.

З ліпеня 2008 года на правах арэнды перайшоў у адэскі «Чарнаморац»[2], а пасля завяршэння арэнды адэскі клуб цалкам выкупіў правы на футбаліста[3]. У складзе «маракоў» Рабянок у сезоне 2009/10 гадоў вылецеў з Прэм'ер-лігі, аднак не пакінуў каманду і ўжо ў наступным сезоне дапамог «маракам» стаць срэбнымі прызёрамі першай лігі і вярнуцца ў вышэйшы дывізіён.

У ліпені 2011 года Павел вярнуўся на правах свабоднага агента ў «Ворсклу»[4], дзе адразу трапіў у асноўны склад каманды.

2 чэрвеня 2012 года разам з партнёрам па «Ворскле», Андрэем Абярэмкам, Рабянок вярнуўся ў Харкаў[5]. У новай-старой камандзе Павел зноў дэбютаваў 14 ліпеня 2012 года ў матчы чэмпіянату Украіны супраць марыупальскага «Ільічоўца». Рабянок выйшаў на поле на 68 хвіліне замест Уладзіміра Лысенкі і на пятай дададзенай хвіліне матчу забіў гол. Аднак, прабіцца ў асноўны склад харкаўчан не здолеў, згуляўшы да канца года толькі 7 матчаў у чэмпіянаце, таму ў пачатку 2013 года на правах арэнды зноў вярнуўся ў «Ворсклу»[6], дзе стаў лідарам каманды і нават быў кандыдатам у нацыянальную зборную краіны[7].

Да канца года кантракт на арэнду Рабянка ў Палтаве скончыўся, а пра яго падаўжэнне «Ворскла» не змагла дамовіцца з харкаўскім клубам. У той жа час футбалістам зацікавіўся адэскі «Чарнаморац», куды Павел і вярнуўся таксама на правах арэнды [8]. 9 студзеня 2014 года быў падпісаны кантракт, разлічаны да 1 чэрвеня таго ж года. Пасля падпісання Рабянок абраў для сябе свой, 82-і нумар, пад якім гуляў і ў «Ворскле». У тым сезоне адэская каманда заняла пятае месца ў чэмпіянаце, пры гэтым адстаўшы ад другога месца ўсяго на адно ачко. Таксама клуб працягваў гуляць у кубку краіны і ў міжнародным турніры, Лізе Еўропы 2013/14. У апошнім адэсіты, дэбютуючы, выйшлі з групавога этапу, перайграўшы нідэрландскі ПСВ і ў матчах плэй-оф павінны былі гуляць з французскім «Алімпікам» з Ліёна. Вярнуўшыся ў клуб, Павел вырашыў дапамагчы «маракам» і на міжнароднай арэне, тым больш, маючы ўжо вопыт у гэтым турніры. Па завяршэнні сезону 2013/14 у Паўла і адэскага футбольнага клуба скончыўся дагавор аб арэндзе і яны яго не сталі падаўжаць.

Улетку 2014 вярнуўся ў «Металіст», дзе стаў асноўным гульцом, згуляўшы ў першай палове сезону ў 12 матчах чэмпіянату, 2 гульнях кубка і ў 6 матчах Лігі Еўропы. Аднак у лютым 2015 разам з шэрагам іншых гульцоў абвясціў байкот з-за нявыплаты заробку[9], з-за чаго больш не правёў ніводнага матчу за харкаўчан да канца сезону.

У ліпені 2015 на правах свабоднага агента перайшоў у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У складзе жодзінцаў замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў склад «Тарпеда-БелАЗ» і вярнуўся ў «Ворсклу»[11].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]