Павел Сямёнавіч Матышэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Павел Сямёнавіч Матышэўскі
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1919(1919-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2001(2001-11-11) (82 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці крыміналіст, юрыст, выкладчык універсітэта, суддзя
Навуковая сфера criminal justice[d][1], крымінальнае права[1] і крыміналістыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Сямёнавіч Матышэўскі (10 кастрычніка 1919, в. Клешава, Слуцкі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 2001, Кіеў) — савецкі правазнавец. Доктар юрыдычных навук (1971), прафесар (1971), акад. АПрНУ (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1919 года ў в. Клешава Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці).

Вучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце (1939) і Азербайджанскім універсітэце (1942—1944). Удзельнік Вялікай айчыннай вайны.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1946), дзе з тых часоў і працаваў: 1971—1987 — загадчык, 1987—1995 — прафесар кафедры крымінальнага права і крыміналогія, у той жа час 1974—1983 — дэкан юрыдычнага факультэта. З 1997 года — прафесар кафедры крымінальнага правасуддзя Запарожскага ўніверсітэта. З 1999 года — прафесар кафедры крыміналістыкі, крымінальнага права і працэсу Акадэміі працы і сацыяльных адносін (Кіеў).

Памёр 11 лістапада 2001 года ў Кіеве.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ответственность за преступления против общественной безопасности, общественного порядка и здоровья населения». Москва, 1964;
  • «Ответственность за преступления против социалистической собственности». К., 1968;
  • «Уголовно-правовая охрана социалистической собственности в Украинской ССР». К., 1972;
  • «Правовые и медицинские меры борьбы с пьянством, алкоголизмом и наркоманией». К., 1987 (в соавторстве);
  • «Преступления против собственности и смежные с ними преступления». К., 1996;
  • «Кримінальне право України: Заг. частина». К., 1997 (в соаторстве).

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]