Павел Уладзіміравіч Далгоў
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Павел Уладзіміравіч Далгоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 жніўня 1996[1][2] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Павел Далгоў (нар. 16 жніўня 1996, Мамонава, Калінінградская вобласць) — расійскі футбаліст, нападнік клуба «Чайка» з Песчанакопскага.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у калінінградскай «Балтыцы», а ў 2011 годзе далучыўся да футбольнай акадэміі пецярбургскага «Зеніта». У 2013 годзе ён дэбютаваў у моладзевым першынстве Расіі па футболе ў складзе «Зеніта», выйшаўшы на замену ў матчы першага тура супраць «Краснадара». У жніўні 2013 года стаў іграком рэзервовай каманды «Зеніт-2», якая выступала ў ПФЛ (трэці дывізіён), пазней разам з камандай выйшаў у ФНЛ.
У 2015 годзе Андрэ Вілаш-Боаш перавёў нападніка ў склад асноўнай каманды «Зеніта», і 1 жніўня ў 3-м туры чэмпіянату ён дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Церака», выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне замест Арцёма Дзюбы. 10 кастрычніка 2015 года правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне замест Аляксандра Разанцава ў матчы з «Гентам».
У лютым 2017 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У сезоне 2017 стаў таксама выступаць у ПФЛ за фарм-клуб «Анжы-2». У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку быў арандаваны «аўтазаводцамі» на сезон 2018[3]. У ліпені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Анжы»[4].
Сезон 2018/19 правёў у Прэм’ер-лізе ў махачкалінскім клубе, а ў ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у краснаярскі «Енісей». У студзені 2020 года перайшоў у «Том», пакінуў клуб у верасні 2020 года. У лютым 2021 года далучыўся да «Зеніта-2». У ліпені 2021 года перайшоў у пермскі «Амкар», аднак па сямейных абставінах хутка вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Зеніт-2» і стаў іграком ліпецкага «Металурга».
У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Атырау». У студзені 2023 года перайшоў у «Чайку» з Песчанакопскага.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2015/16
Уладальнік Кубка Расіі: 2015/16
Уладальнік Суперкубка Расіі: 2015
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Dolgov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Dolgov // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" арендовало нападающего Долгова у российского "Анжи" (руск.). football.by (23 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Павел Долгов покинул жодинское "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 ліпеня 2018). Праверана 25 ліпеня 2018.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Калінінградскай вобласці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Анжы-2
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Енісей Краснаярск
- Ігракі ФК Том Томск
- Ігракі ФК Амкар Перм
- Ігракі ФК Металург Ліпецк
- Ігракі ФК Атырау
- Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае