Павел Уладзіміравіч Чарнышоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Чарнышоў)
Футбол
Павел Чарнышоў
Поўнае імя Павел Уладзіміравіч Чарнышоў
Нарадзіўся 12 ліпеня 1995(1995-07-12)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Беларусь Гомель 33 (0)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 19 (2)
2019 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Павел Чарнышоў (нар. 12 ліпеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, з 2012 года выступаў за дубль «Гомеля». З лета 2014 года пачаў трапляць у асноўную каманду, дэбютаваў за яе 25 ліпеня 2014 года, выйшаўшы ў дадатковы час у кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» (2:0). 14 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 75-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). 30 лістапада 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе гомельскай каманды ў матчы з мінскім «Дынама» (2:0), тады ж адзначыўся галявой перадачай.

У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2]. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўнай камандзе гамяльчан, нярэдка стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2016 дапамог «Гомелю» перамагчы ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[3]. У студзені 2019 года пакінуў каманду[4] і неўзабаве далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», іграком якога афіцыйна стаў у лютым. Аднак, за рэчыцкі клуб згуляў толькі ў чатырох матчах (2 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), пасля чаго ў ліпені пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі 16 студзеня 2015 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці 2015 у Санкт-Пецярбургу. У выніку, прыняў удзел ва ўсіх шасці матчах зборнай на гэтым турніры, але пасля ў зборную ўжо не выклікаўся.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель Беларусь 27 0
2014 Д1 Гомель Беларусь 3 0
2015 Д1 Гомель Беларусь 15 0
2016 Д2 Гомель Беларусь 15 0
2017 Д1 Гомель Беларусь 0 0
2018 Д2 ЮАС Беларусь 19 2
2019 (1) Д2 Спадарожнік Беларусь 2 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Chernyshov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Гомель» продлил контракт с Павлом Чернышовым (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). offside.by.
  3. Два футболиста "Гомеля" перешли в ЮАС (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
  4. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 16 красавіка 2024.