Павел Ягмін (1794—1865)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Ягмін
падкаморы берасцейскі[d]
маршалак шляхты Брэсцкага павета
1819 — 1822

Нараджэнне 2 студзеня 1794(1794-01-02)
Смерць 1865
Род Ягміны[d]
Бацька Каэтан Станіслаў Ягмін[d]
Маці Даміцэла з Малішэўскіх[d]
Член у

Павел Антоній Фелікс Ягмін (польск.: Paweł Antoni Feliks Jagmin; 1794 — 1865, Вільня) — памешчык, дзяржаўны службовец у Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан». Сын Каэтана Ягміна (1758—1813?). Меў братоў Станіслава і Фелікса, а таксама сясцёр.

Нарадзіўся ў 1794 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Наколькі можна зразумець з успамінаў яго сына, у дзіцячым узросце застаўся сіратой. Пасля заканчэння гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У гэты час памёр дзядзька Павел Ягмін, ад якога яму застаўся велізарны стан. Дзязькава спадчына дазволіла яму стаць адным найбагацейшых памешчыкаў Брэсцкага павета. Частку спадчыны, якая дасталася яму ад дзядзькі, Павел Ягмін падзяліў паміж двума збяднелымі братамі[1].

Сябра ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 2-й ст. у 1819—1821[2].

У 1815 і 1819 — падкаморы Брэсцкага павета. У 1817, 1819—1822 — маршалак шляхты Брэсцкага павета. У 1828 годзе пажадаў быць ганаровым дазорцам вучылішч Брэсцкага павета. М. Навасільцаў, апякун Віленскай навучальнай акругі, пісаў, што адпаведна з фармулярным спісам Ягмін «працягваў службу немалы час з выдатным стараннем…». Ён быў не супраць, і міністр народнай асветы зацвердзіў Ягміна на пасадзе 4 ліпеня 1828 года[2].

Паводзіны Паўла Ягміна ў час паўстання 1831 года так пісвае ягоны сын Юлій у сваіх успамінах[1]:

" Карыстаючыся сваім уплывам, бацька шмат спрыяў супакаенню розумаў у памятны 1831 год, калі ўспыхнула польскае паўстанне; з Брэсцкага павета вельмі нямногія далі сябе захапіць і адправіліся ў Белавежскую пушчу збіраць банды паўстанцаў, як, напрыклад, Нямцэвіч. У той час у межы павета ўступіў польскі генерал Рамарына[ru] і размясціўся за 8 вёрст ад Брэста; па гэтым выпадку ў бацькі ў Кавярдзяках сабралася шматлікая грамада суседніх памешчыкаў, а экзальтаваная цётка мая [Юзэфа] голасна абвясціла за абедам тост за палякаў і іх перамогу. Аднак бацька моцна запярэчыў гэтай выхадцы і дабіўся таго, што тост не быў прыняты. Калі неўзабаве пасля гэтага гродзенскі губернатар М. М. Мураўёў прыехаў у Брэст, майго бацьку арыштавалі, але пасля кароткага следства неадкладна выпусцілі. "

Апошнія гады жыцця правёў у Вільні[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Юлій удзельнічаў у паўстанні 1863 года, ваяваў у атрадзе Стасюкевіча, пра што падрабязна апавядае ў сваіх мемуарах. Пасля паражэння паўстання будзе арыштаваны, нядоўгі час правёў у турме. Пасля вяртання дадому, у маёнтак у Кавярдзяны, перайшоў праваслаўе пад імем Аляксандр. Павел Ягмін быў настолькі незадаволены падобнай выхадкай сына, што фактычна пазбавіў спадчыны, адправіўшы кіраваць адным са сваіх маёнткаў у Чэрнях.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]