Кавярдзякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кавердзякі)
Вёска
Кавердзякі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 273 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Кавердзякі на карце Беларусі ±
Кавярдзякі (Беларусь)
Кавярдзякі
Кавярдзякі (Брэсцкая вобласць)
Кавярдзякі

Кавярдзя́кі[1] (трансліт.: Kaviardziaki, руск.: Ковердяки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 63 двары, 365 жыхароў (1876)
  • 44 двары, 320 жыхароў (1897)
  • 25 двароў, 159 жыхароў (1921)
  • 380 жыхароў (1959)
  • 542 жыхары (1970)
  • 442 гаспадаркі, 1217 жыхароў (2005)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У пачатку 18 стагоддзя ўладанне канцлера ВКЛ князя Чартарыйскіх. З 1740 года належала цыстэрцыянскаму кляштару вёскі Вістычы. У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі ў 1858 годзе ў вёсцы 156 сялянскіх душ. У 1870 годзе маёнтак належаў Ф.Ягміну. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 18 вяскоўцаў. У 1945 годзе пачала працаваць МТС.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Амбулаторыя
  • Клуб
  • Магазін
  • Аддзяленне сувязі

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]