Падаткаабкладанне ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падаткаабкладанне ў Беларусі — гэта сукупнасць падаткаў, збораў, пошлін і іншых плацяжоў, якія бяруцца ва ўстаноўленым парадку з плацельшчыкаў — юрыдычных і фізічных асоб на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падаткаабкладанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі вядома з глыбокай старажытнасці, калі яно існавала ў форме даніны, павіннасцей і іншых пабораў. Узнікненне падаткаабкладання звязана з неабходнасцю ўтрымання дзяржавы. У часы Вялікага Княства Літоўскага падаткаабкладанне выступала ў якасці ўстаноўленых плацяжоў на карысць дзяржавы, феадалаў і царквы.

У часы Расійскай імперыі, а потым СССР падаткі вызначаліся і спаганяліся ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

У 1992 годзе ў Беларусі была зацверджана новая падатковая сістэма.

З 1 студзеня 2019 года ўступіў у сілу абноўлены Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Падаткі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным суб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца дзяржава, а яе асновай — адносіны паміж дзяржавай і гаспадарчымі суб’ектамі.

Падаткі, як і аб’ектаў абкладання, шмат, яны гарантуюць прыкладна роўныя ўмовы ўсім суб’ектам, незалежна ад формы ўласнасці. Юрыдычныя асобы абавязаны плаціць ускосныя і адначасовыя грашовыя падаткі. Усе сумы падаткаў і збораў залічваюцца ў бюджэт краіны. Падаткі ўстанаўліваюцца штогод пры зацвярджэнні бюджэту.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]