Пад сцягам камунізму
«Пад сцягам камунізму» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавана | 1927 |
Спыненне публікацый | 1930 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Пад сцягам камунізму» — заходнебеларускі часопіс. Орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся ў 1927—1930 гадах у Вільні на беларускай мове (рэдакцыя часопіса знаходзілася ў Менску). Выходзіў 1 раз у 3 месяцы. Ставіў за мэту ўзброіць камуністаў ленінскім вучэннем, распрацоўваць новыя ідэалагічныя і палітычныя пытанні для партыйнага актыву, знаёміць з дзейнасцю Камінтэрна, ВКП(б), КПП, КП(б)Б і КПЗБ. Шмат увагі аддаваў сацыялістычнаму будаўніцтву ў БССР. Асвятляў найбольш важныя і праблемы пралетарскай рэвалюцыі, нацыянальнага пытання, расстаноўкі і суадносін класавых сіл у Заходняй Беларусі. Меў рубрыку «Хроніка міжнароднага жыцця». У 1930 выдаваў серыю брашур, у іх ліку «Вынікі пленумаў ЦК КПЗБ», «Аб УКП(б)», «Аб прафсаюзах», «Аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе», «Аб правым ухіле ў УКП(б)».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- П. І. Зялінскі. «Пад сцягам камунізму» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).