Пакаленне Калумбаў
Пакаленне Калумбаў (польск.: Pokolenie kolumbów), таксама вядомае як пакаленне часу бур і пакаленне спраўджанага Апакаліпсісу (pokolenie «czasu burz» i «apokalipsy spełnionej») — назва пакалення польскіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся каля 1920 г. і чыё сталенне прыпала на гады 2-й сусветнай вайны. Вайна ў значнай ступені сфармавала іх свядомасць і ідэнтычнасць. Многія з іх загінулі падчас нямецкай акупацыі Польшчы і Варшаўскага паўстання (1944).
Маладыя людзі з пакалення Калумбаў бралі актыўны ўдзел у супраціве нямецкім акупантам цягам акупацыі і Варшаўскага паўстання. Найменне «пакаленне Калумбаў» паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год дваццаты». Характэрныя тэмы і матывы творчасці прадстаўнікоў гэтага пакалення — катастрафізм, крызіс каштоўнасцяў, месца чалавека ў свеце, напоўненым жорсткасцю і бедствамі.
Прадстаўнікі пакалення Калумбаў
[правіць | правіць зыходнік]- Кшыштаф Каміль Бачыньскі
- Уладзіслаў Барташэўскі
- Міран Бялашэўскі
- Тэрэза Багуслаўска
- Вацлаў Баярскі
- Тадэвуш Бароўскі
- Раман Братны
- Ольгерд Будрэвіч
- Ежы Фіцоўскі
- Тадэвуш Гайцы
- Збігнеў Герберт
- Густаў Герлінг-Грудзіньскі
- Крыстына Крахэльска
- Станіслаў Лем
- Войцех Мэнцэль
- Уладзімеж Петшак
- Ян Рамоцкі
- Тадэвуш Ружэвіч
- Станіслаў Сташэўскі
- Здзіслаў Страіньскі
- Анджэй Тшэбіньскі
- Анджэй Шчыпёрскі
- Віслава Шымборска
- Юзаф Шчэпаньскі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збігнеў Герберт. Рэканструкцыя паэта. Вершы, п'еса / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 244 с.
- Збігнеў Герберт. Спроба апісання. Эсэ / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 248 с.
- ARCHE № 10 за 2008 г. — нумар, прысвечаны Збігневу Герберту
- Збігнеў Герберт. Рапарт з гораду ў аблозе. Выбраныя творы. / Укладальнік і рэдактар: Андрэй Хадановіч. — Wroclaw, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego, 2006. — 300 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тадэвуш Бароўскі на «ПрайдзіСвеце»
- Кшыштаф Каміль Бачыньскі на «ПрайдзіСвеце»
- Анджэй Тшэбіньскі на «ПрайдзіСвеце»
- Збігнеў Герберт у перакладах Андрэя Хадановіча 1 і 2
- Збігнеў Герберт у перакладах Марыны Казлоўскай
- Тадэвуш Ружэвіч у перакладах Марыны Казлоўскай
- Біяграфічныя нарысы пра К.Крахэльску, К. К. Бачыньскага, Т.Гайцы, Я.Рамоцкага, Ю.Шчэпаньскага Архівавана 20 кастрычніка 2019.