Пакланенне вешчуноў (карціна Леанарда да Вінчы)
| ||
Леанарда да Вінчы | ||
Пакланенне вешчуноў. 1481 | ||
Adorazione dei Magi | ||
Матэрыял | Дошка | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 246 × 243 см | |
Уфіцы, Фларэнцыя | ||
(інв. 00285860) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Пакланенне вешчуноў» (італ.: Adorazione dei Magi) — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў галерэі Уфіцы. Замоўленая манахамі-аўгусцінцамі з кляштара Сан Доната ў Скапета ў 1481 годзе, яна так і засталася незавершанай, паколькі праз год мастак адбыў у Мілан, і заказчыкі, заклапочаныя тым, што яго адсутнасць зацягваецца, звярнуліся да Філіпіна Ліпі, чыё «Пакланенне вешчуноў» таксама знаходзіцца ў музеі Уфіцы.
Кампазіцыя «Пакланенні вешчуноў» Леанарда незвычайная і, як відаць, амаль не мае аналагаў у італьянскім жывапісе. На заднім плане віднеюцца разваліны нейкага палаца (па некаторых версіях — язычніцкага храма), вершнікі на конях, ледзь пазначаныя скалы ўдалечыні; у цэнтры карціны намалявана Марыя з нованароджаным Ісусам, акружаная паломнікамі, які прыйшлі пакланіцца Сыну Божаму. Свабоднае месца на пярэднім плане «прызначаецца» гледачу. Малады чалавек справа, меркавана — сам Леанарда ва ўзросце 29 гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- AA.VV. Galleria degli Uffizi. — Roma, 2003. — (I Grandi Musei del Mondo).
- Milena Magnano. Leonardo. — Milano: Mondadori Arte, 2007. — (I Geni dell’arte). — ISBN 978-88-370-6432-7.
- Bruno Santi. Leonardo // I protagonisti dell'arte italiana. — Firenze: Scala Group, 2001. — ISBN 88-8117-091-4.
- Pierluigi De Vecchi ed Elda Cerchiari. I tempi dell'arte. — Milano: Bompiani. — Т. 2. — ISBN 88-451-7212-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакланенне вешчуноў