Святы Еранім (карціна Леанарда да Вінчы)
| | ||
| Леанарда да Вінчы | ||
| Святы Еранім. 1480—82 | ||
| San Girolamo | ||
| Матэрыял | Дрэва | |
|---|---|---|
| Тэхніка | алей | |
| Памеры | 103 × 75 см | |
| Ватыканская пінакатэка, Ватыкан | ||
| (інв. MV.40337[1]) | ||
«Святы Еранім» (італ.: San Girolamo) — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў Ватыканскай пінакатэцы. Заказаная царкоўнымі ўладамі Фларэнцыі, яна так і засталася незавершанай, паколькі мастак адбыў у Мілан у 1482 годзе. Карціна адносіцца да перыяду працы Леанарда да Вінчы ў майстэрні Андрэа Верок'я.
Цэнтральным героем кампазіцыі з'яўляецца Святы Еранім, які каецца. Фігура Ераніма выразная. У правай руцэ ён трымае камень. Перад ім ляжыць звычайны спадарожнік гэтага святога — леў.
Захаванасць
[правіць | правіць зыходнік]Карціна дайшла да нашага часу ў пашкоджаным стане. Яна была моцна абрэзана і затым распілавана на дзве часткі, з якіх ніжняя магла служыць векам скрыні. Гэтыя часткі сабраў разам кардынал Феш. Паводле падання, ён знайшоў ніжнюю частку карціны ў нейкай краме, дзе яна служыла стальніцай.
Пасля смерці кардынала Пій IX, які пажадаў мець твор Леанарда ў карціннай галерэі Ватыкана, заплаціў за «Святога Ераніма» (у 1845 г.) 2500 тыс. франкаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Edoardo Villata, Leonardo, Milano 2005, pag. 24
- Milena Magnano, Leonardo, collana I Geni dell’arte, Mondadori Arte, Milano 2007, pag. 58. ISBN 978-88-370-6432-7
- Brockwell, Maurice Walter, Leonardo da Vinci. Kessinger, 2004, p. 7
- Zöllner, Frank, Leonardo da Vinci: the complete paintings and sculptures. London: Taschen, 2003, p. 221
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святы Еранім
- ↑ Спіс музеяў Ватыкана — 1506. Праверана 14 верасня 2023.