Перайсці да зместу

Палацца Кіджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палацца Кіджы
Palazzo Chigi
Фасад палаца
Фасад палаца
41°54′05″ пн. ш. 12°28′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Рым
Архітэктурны стыль рэнесанс
Архітэктар Джакама дэла Порта,
Карла Мадэрна
Заснавальнік сям'я Альдабрандхіна
сям'я Кіджы
Дата заснавання 1580
Будаўніцтва 15621580 гады
Сайт governo.it/Presidenza/st…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацца Кі́джы (італ.: Palazzo Chigi) — палац (палацца) у Рыме, які з'яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй прэм'ер-міністра Італьянскай рэспублікі. З красавіка 2013 года палацца Кіджы займае Энрыка Лета.

Палац з відам на плошчу Калоны і Віа дэль Корса пачаў будавацца ў 1562 годзе па праекце архітэктара Джакама дэла Порты, скончана будаўніцтва было ўжо Карла Мадэрнай у 1580 годзе для сям'і Альдабрандзіні. У 1659 годзе ён быў набыты сям'ёй Кіджы[1]. Пасля палац быў рэканструяваны Фелічэ дэла Грэка і Джавані Батыстай Канціні.

Палацца Кіджы на гравюры Джузэпэ Вазі, XVIII стагоддзе

У палацы 5 паверхаў, шырокая лесвіца, якая вядзе ў гасціныя пакоі, двор, упрыгожаны фантанам, спраектаваным Джакама дэла Портай. Гэты фантан быў пазней скапіраваны ў розных месцах Рыма і іншых італьянскіх гарадах[2].

У 1878 годзе палацца Кіджы стаў рэзідэнцыяй аўстра-венгерскага пасла ў Італьянскім каралеўстве. У 1916 годзе ён быў набыты італьянскай дзяржавай, і ў ім размясцілася міністэрства каланіяльных спраў. Яшчэ пазней палацца стаў рэзідэнцыяй італьянскага міністра замежных спраў. З 1961 года палацца Кіджы — месца афіцыйных сустрэч старшыні Савета міністраў Італіі (прэм'ер-міністра).

Іншыя палацы Рыма, у якіх размяшчаюцца дзяржаўныя органы:

  1. Palaces, Villas and Gardens. Rome Guide Italy. Travelplan.it. Праверана 25 ліпеня 2013.
  2. Roberto Piperno; Rosamie Moore.. Piazza Colonna. Праверана 25 ліпеня 2013.