Перайсці да зместу

Квірынальскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Квірынальскі палац
Palazzo del Quirinale
Фасад палаца
Фасад палаца
41°54′00″ пн. ш. 12°29′12,85″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Рым, Квірынал
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Даменіка Фантана,
Карла Мадэрна
Заснавальнік Рыгор XIII
Дата заснавання 1574
Будаўніцтва 1573
Сайт quirinale.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квірынальскі палац (італ.: Palazzo del Quirinale) — палац XVI стагоддзя на Квірынальскім узгорку ў Рыме. У наш час палац — афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнта Італіі. Архітэктары палаца — Даменіка Фантана, капэлы — Карла Мадэрна. У інтэр'еры мноства фрэсак Гвіда Рэні і Мелоца да Форлі. Шэраг фрэсак у Троннай зале належыць пэндзлю Эўджэніа Аньені, якога для гэтай працы запрасіў асабіста Папа Пій IX.

Від на палац (La Place de Monte Cavallo, гравюра, Джавані Батыста Піранезі, 1773)

Папская рэзідэнцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Палац пабудаваны ў 1573 годзе як летняя рэзідэнцыя Папы Рыгора XIII[1]. У Квірінальскім палацы прайшлі чатыры Канклава — Канклаў 1823, Канклаў 1829, Канклаў 1830—1831 і Канклаў 1846.

У першай палове XX стагоддзя палац аблюбаваў кароль Віктар Эмануіл III.

Сандра Перціні за сталом

Кабінет Прэзідэнта

[правіць | правіць зыходнік]

Раней гэты пакой палаца быў летняй спальняй Пап. Пасля захопу Францыяй Рыма, пакой быў прыстасаваны пад сталовую. Зараз жа кабінет выкарыстоўваецца для афіцыйных кансультацый прэзідэнта з міністрамі і прадстаўнікамі Сената. За гэтым сталом, прэзідэнт выступае з Навагоднім зваротам да народа. Стол — французскі, выраблены ў 1750 годзе, на сцяне — карціна XVII стагоддзі[2].

Люстраная зала

[правіць | правіць зыходнік]

У першыя гады палаца, сцены залы пуставалі. Грандыёзны дэкор, які адрозніваецца багаццем люстэркаў, быў створаны ў часы Напалеонаўскай акупацыі Італіі. Па задумах імператара, зала павінна была быць троннай, адсюль і люстэркі, і белы шоўк на сценах. Пачынаючы з 1877, памяшканне выкарыстоўвалася, як сталовая, і як бальная зала. У наш час, у сценах Люстраной залы даюць прысягу канстытуцыйныя суддзі, праходзяць слуханні спраў высокай важнасці. Нярэдка залу завуць Белай[3].

Зноскі

  1. Квиринальский дворец (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2009. Праверана 21 лютага 2012.
  2. Studio del Presidente (італ.).
  3. La Sala degli specchi (італ.).