Перайсці да зместу

Палац Слушкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Слушкаў
літ.: Sluškų rūmai
54°41′28″ пн. ш. 25°17′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і барока
Архітэктар Мікеланджэла Палоні
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Слушкаў (літ.: Sluškų rūmai, польск.: Pałac Słuszków) — барочны палац у Вільні, размешчаны ў Старым горадзе на левым беразе Віліі.

Будаўніцтва вялося ў 1690—1700 гадах па ініцыятыве полацкага ваяводы Дамініка Слушкі, які заказаў стварэнне штучнага паўвострава на Віліі для ўзвядзення палаца. Першапачаткова фасады будынка былі ўніфікаваны вялікім ордарам іанічных пілястраў, якія абрамлялі вялікія вокны. Лічыцца, што дэкаратыўнымі работамі займаліся Мікеланджэла Палоні і Джавані П’етра Перці, які быў архітэктарам палаца[1].

Выгляд палаца ў 1873 годзе.

Пасля пашкоджання Дольнага замка ў Вільні, палац быў месцам жыцця польска-вялікалітоўскіх ураднікаў падчас іх візітаў у горад. У 1705—1709 гадах тут размяшчаўся штаб маскоўскага цара Пятра I[2].

Пасля смерці Слушкі ў 1727 годзе палац перайшоў да Пузынаў і ў 1745 годзе да Патоцкіх. У 1756 годзе манахі ордэна піяраў купілі палац і стварылі тут калегіяльны дом і друкарню. У 1766 годзе палац выкуплены Міхалам Казімірам Агінскім і рэстаўраваны П'етра Росі[1]. У 1794 годзе канфіскаваны расійскімі ўладамі і ператвораны ў жылы дом. У 1803—1831 гадах тут размяшчаўся бровар Дамініка Зайкоўскага. Неўзабаве будынак перапланавалі, колькасць паверхаў павялічылі да чатырох і з 1872 года палац служыў вайсковай турмой. Багаты арыгінальны інтэр'ер і экстэр'ер палаца не захаваліся.

Цяпер у палацы размяшчаецца Літоўская акадэмія музыкі і тэатра. Прыбудовы ў працэсе рэстаўрацыі і галоўная частка палаца чакае на аднаўленчыя работ. Плануюць вярнуць арыгінальны падзел на два паверхі і аднавіць жывапісныя барочныя вокны.

  1. 1 2 Drėma Vladas. Dingęs Vilnius. — Vilnius: Vaga, 1991. — С. 341–342. — ISBN 5-415-00366-5.
  2. ↑ Adam Honory Kirkor. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. — Vilnius: Viltis, 1991. — С. 146. — ISBN 5-417-00514-2.