П’етра Перці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
П'етра Перці
Pietro Peretti
скульптар
Род дзейнасці скульптар
Дата нараджэння 1648(1648)
Месца нараджэння Muggio пад Міланам Італія
Дата смерці 1714(1714)
Месца смерці Вільня
Commons-logo.svg П'етра Перці на Вікісховішчы

Джава́ні П'е́тра Пе́рці або Перэці (Giovanni Pietro Perti, Pietro Perty, Pretti, Peretti; 1648, Муджа, Швейцарыя — 1714, Вільня, Літва) — выбітны італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін з вядучых еўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагоддзя. Валодаў прадмесцямі Сніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладанні Сапегаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Палац Сапегаў паводле праекта Перці

Жывучы ў кантоне Тычына, Перці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джавані Ларэнца Берніні[2]. Атрымаў адукацыю ў Фларэнцыі. Пасля запрашэння Міхала Казіміра Паца большасць свайго жыцця Перці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.

Атрымаў вядомасць за мармуровыя ўпрыгожанні Касцёла Святых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з Джаванні Марыя Галі(італ.) бел., які выконваў арнаментацыю вакол скульптур Перці. У 16891701 Перці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казіміра Яна Сапегі.

На працягу сваёй кар'еры распрацаваў, узвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і Касцёл Ісуса і кляштар трынітарыяў(польск.) бел. (пачатак у 1691, упрыгожаны 17001705)[3], усе знаходзяцца ў прадмесці Антокаль. Аднавіў інтэр'ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы (1686—1688).

Быў жанаты на дачцэ Мікеланджэла Палоні Марыі Магдалене. Памёр у Вільні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]