Дамінік Міхал Слушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дамінік Міхал Слушка
POL COA Ostoja średniowieczna.svg
Герб «Астоя»
Ваявода полацкі
1686 — 31 студзеня 1713
Папярэднік: Ян Агінскі
Пераемнік: Станіслаў Эрнест Дэнгаф
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: каля 1655
Смерць: 31 студзеня 1713(1713-01-31)
Род: Слушкі
Бацька: Багуслаў Юрый Слушка
Маці: Ганна Патоцкая
Жонка: Канстанцыя Падбярэзская
Дзеці: Багдан, Яўстах, Багуслаў, Жыгімонт

Дамінік Міхал Слушка (каля 1655 — 31 студзеня 1713) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Палкоўнік, староста рэчыцкі, суражскі, барысаўскі, ваявода полацкі з 1686. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1681, 1690 і 1695.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Багуслава Юрыя Слушкі, надворнага падскарбія літоўскага, і Ганны Патоцкай, дачкі брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага.

Брат польнага гетмана літоўскага Юзафа Багуслава Слушкі.

Быў жанаты з дачкой смаленскага ваяводы Рыгора Казіміра Падбярэзскага Канстанцыяй, меў дзяцей Багдана, Яўстаха, Багуслава і Жыгімонта.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]