Палац Сінтра
Выгляд
| Славутасць | |
| Палац Сінтра | |
|---|---|
| | |
| 38°47′52″ пн. ш. 9°23′27″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | маўрытанская архітэктура, мануэліна, гатычная архітэктура і мудэхарская архітэктура[d] |
| Першая згадка | X стагоддзе |
| Дата заснавання | XIV стагоддзе |
| Сайт | parquesdesintra.pt/… (парт.) |
Палац Сінтра (парт.: Palácio Nacional de Sintra) — сярэднявечны палац у Сінтры, дзе з XV па канец XIX стагоддзяў жылі партугальскія манархі. Нефармальна называецца Вясковым палацам (Palácio da Vila). Нароўні з двума іншымі палацамі Сінтры ўключаны ў лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Яшчэ ў XII ст. на месцы палаца знаходзілася рэзідэнцыя маўрытанскіх кіраўнікоў. Захаваныя пабудовы ўзніклі большай часткай у праўленне Жуана I. Сярод гістарычна значных пакояў — Зала сарок, Зала лебедзяў і Арабская зала (пашкоджаны падчас землетрасення 1755 года). Палацавая капліца, магчыма, адносіцца да кіравання Дыніша I (1261—1325). Гербавая зала і рэнесанснае крыло, пабудаваныя для Мануэля I, дэкараванае паліхромнымі севільскімі кафлямі.
