Палескі строй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палескі строй

Палескі строй — строй адзення, які распаўсюджаны на мяжы ўжытку беларускага і ўкраінскага народных касцюмаў на Палессі. Спалучае рысы нацыянальных касцюмаў абодвух этнасаў.

Жаночы строй[правіць | правіць зыходнік]

Жаночы строй: намітка, каптур, кашуля (ператканая або вышытая), летнік, спадніца бурай фарбы.

Жанчыны насілі вышываныя кашулі з адкладным каўняром, ператканыя на рукавах чырвонай ніткай, пазней кашулі вышывалі «процягам». Да кашулі насілі летнікі  (укр.) — спадніцы тканіны ў падоўжную палоску, якія былі злёгку прысабраныя ці спадніцы бурай фарбы, аздобленыя ўнізе арнаментам. Да спадніцы насілі белыя палатняныя фартухі, ператканыя ўнізе чырвонай ніткай ці чырвоныя ваўняныя ў каляровыя поласы.

Жанчыны насілі дзве несшытыя часткі белых палотнаў, задняе палотнішча называлі запаскай  (укр.), а пярэдняе — папярэдніцай. На Беларускім Палессі несшытую паясную вопратку насілі падчас палявых работ. Разам з такім адзеннем на Палессе насілі пашытыя спадніцы, якія ў залежнасці ад матэрыялу (поўсць, палатно), фарбы і крою мелі розныя назвы: фартух, порцюх, даматкан, сукня. Падобнае паясное несшытае адзенне выкарыстоўвалася ў старажытнасці ў балгараў і сербаў. На Усходнім Палессі жанчыны насілі заднюю плахту  (укр.) чорнага колеру ва ўзоры і пярэднюю плахту сіняга колеру, тканую ва ўзоры. У святы насілі ваўняную плахту ва ўзоры, а спераду аднакаляровы фартух зялёнага, чырвонага або жоўтага колеру. На шыі жанчыны насілі шкляныя пацеркі — олтарикы.

Андарак — спадніца, пашытая з каляровага аднатоннага або ва ўзоры (вочка) сукна (паўсукна). Спадніца была з белага або фарбаванага палатна. Бурка, летнік — ваўняныя спадніцы пэўнай фарбы і пэўных арнаментаў. На спадніцы ішло 2-4 і радзей 5 пашытых полак.

Фартухі былі белыя або ваўняныя, тканыя ў папярочныя ўзоры і пашытыя з 1-2 або 2,5 полак. Зверху фартухі былі прысабраныя, а ўнізе мелі тканую паласу або тканую паласу з вышыўкай. Фартухі размалёўваліся па швах або абшывалі карункамі, вязанымі кручком.

Да спадніц насілі вязаныя кручком чырвоныя паясы. Зверху па кашулі жанчыны насілі белую світку.

Верхняй вопраткай мужчын і жанчын былі світы. Світа шылася неадразной і мела па баках устаўныя кліны з шырынёй унізе 18-22 см. Правая пала світы заходзіла на левую на 18 см, замыкалася такая світа на гаплікі і пяцелькі.

Мужчынскі строй[правіць | правіць зыходнік]

Кашуля[правіць | правіць зыходнік]

Мужчыны насілі ільняныя кашулі даўжынёй да калена і белыя палатняныя штаны. Кашуля на будні дзень у некаторых мясцовасцях тунікападобная, з клінамі па баках і без каўняра, а ў святочныя дні насілі кашулі з адкладным каўняром "да уставкой ". У тунікападобных кашулях знізу ад каўняра і да сярэдзіны спіны прышывалі яшчэ адзін кавалак тканіны. Рукаў ў такіх кашулях быў прамым і адкрытым. У кашулях «до уставки» рукаў заканчваўся абшэўкай, што замыкалася на гузік. Кашулі мелі разрэз спераду, які ля каўняра замыкаўся на шпонку або завязваўся стужкай, працягнутай ў дзве завесы. Кашуля вышывалася на каўняры, падоле, і абшэўках. Кашулі насілі пераважна па штанах і падвязвалі плеценымі або тканымі паясамі.

Астатняе[правіць | правіць зыходнік]

Мужчыны насілі кашулі з ператканай устаўкай. Да кашулі насілі штаны, з абутку насілі пасталы  (укр.). Верхняй вопраткай была сукмана.

Штаны на Палессе насілі да пояса. На галаве мужчыны насілі саламяныя капелюшы і ваўняныя рагатыя шапкі. У будні дзень мужчыны насілі кароткія курткі з белай або сівой воўны, а ў святы — доўгія світы. Узімку насілі кажухі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Матейко К. І., Український народний одяг. Київ., Наукова думка, 1977., c. — 132

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]