Світка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліцвін у свіце
«Ілюстрацыя да казкі Сіняя світа навыварат шыта» на паштовай марцы Беларусі

Сві́тка, сві́та — верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з сукна ў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. Бытавала да 1930-х гадоў.

Звычайна світкі шылі з даматканага сукна колеру авечай поўсці, святочныя, напрыклад на Украіне, з сукна чырвонага колеру. На поўначы Беларусі шылі світкі прамога крою, у цэнтральных раёнах з адразной і неадразной спінкай, звужанай ў таліі. На Палессі насілі світкі «з вусамі» — клінамі, ушытымі ад таліі па баках да нізу, і ўпрыгожанымі вышыўкай, каляровымі шнурамі. Даўжыня — ніжэй калена.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Раманюк М. Ф. Світка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 267. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]