Каптур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяўчына ў каптуры, вёска Вялава (каля Валожына). Фатограф граф Бенедыкт Тышкевіч, ліпень 1897 г.

Каптур (укр.: Очипок, руск.: Повойник, подубрусник) — традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчынаў ва Усходняй Еўропе: на Беларусі, Украіне, у Расіі.

Уяўляў сабой шапачку з плоскім ці паўшарападобным верхам і з вушкамі, да якіх прышывалі матузкі для завазвання пад падбародкам. Шылі яго з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і срэбнай тасьмой, нашыўкамі рознакаляровых стужак, бісерам[1][2].

На Беларусі бытаваў пераважна ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі да пачатку XX ст. (у XVI—XVII стст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку[1].

На Русі быў вядомы яшчэ ў XIII—XVII стагоддзях. Да другой паловы XIX стагоддзя заўсёды з'яўляўся толькі ніжнім галаўным уборам, зверху надзявалі іншы галаўны ўбор, потым мог насіцца самастойна[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Каптур
  2. Повойник (руск.) 
  3. Повойник (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]