Палужскае вадасховішча
Палужскае | |
---|---|
Каардынаты: 53°14′53,40″ пн. ш. 31°32′41,20″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Магілёўская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 151,5[1] м |
Даўжыня | 7,9 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 1,46 км² |
Аб'ём | 0,0028 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12 км |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,92 м |
Плошча вадазбору | 163 км² |
Упадаюць | рака Палуж |
Выцякаюць | рака Палуж |
Год напаўнення | 1986 |
Звычайны падпорны ўзровень | 6,25 м |
Палу́жскае — вадасховішча ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 12 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Краснаполле, паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Горскі сельсавет).
Плошча паверхні 1,46 км². Даўжыня 7,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Аб’ём вады 2,8 млн м³. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя 1,92[1] м. Даўжыня берагавой лініі 12[1] км. Вышыня плаціны 6,25 м, даўжыня 352 м, даўжыня дамбы 128 м[2]. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Плошча вадазбору 163 км².
Створана ў 1986 годзе на рацэ Палуж (прыток Беседзі) ў мэтах арашэння зямель, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рэкрэацыі.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, карась і інш.
Зноскі
- ↑ а б в Водохранилища — Могилёвская область — Морфометрические параметры водохранилищ // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь" Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
- ↑ Водохранилища — Могилёвская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 17. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 29, 36. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)