Паляндвіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запакаваная паляндвіца
Нарэзаная паляндвіца

Паляндві́ца — традыцыйны беларускі і польскі мясны выраб, пераважна з ялавічыны, але таксама са свініны і часам каніны.

Назва ад польскага слова lędźwie (паясніца, сцёгны). Паляндвіцу аддзялялі ад чвэрці тушы, пачынаючы ад сцегнавой косткі і далей уперад такім чынам, каб не пашкодзіць мышцаў шынкі.

Найлепш прыдатная да вэнджання, а сырая да хуткага (некалькі хвілін) смажання. Традыцыйныя вэнджаныя паляндвіцы адразу пасля восеньскага забою вытрымлівалі некалькі дзён у крыві, адбівалі дзеля мяккасці і да вясны правяльвалі ў асмоленых скрынях у халодным памяшканні, пасыпаўшы соллю, салетрай і сумессю спецый (бабкі, перац, гваздзік, каляндра і іншыя). У сакавіку даставалі са скрынь і вэндзілі ў валовых кішках. У татарскай кухні традыцыйна цэніцца паляндвіца з каніны, з якой між іншым гатуюць біфштэкс па-татарску. У сучаснай Беларусі пераважае паляндвіца са свініны, якую соляць, націраюць часнаком, перцам і іншымі духмянымі прыправамі; для завяльвання ўпіхваюць у гладкую кішку або шчыльна абціскаючы абвязваюць палатном і вешаюць у сухім месцы. Часам перад завяльваннем трымаюць у расоле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Паляндвіца // Праект «Наша ежа»