Перайсці да зместу

Паліграфкамбінат імя Я. Коласа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа
Заснаванне 1956
Краіна
Размяшчэнне
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Паліграфкамбінат імя Я. Коласа — паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. Размяшчаецца па вуліцы Каржанеўскага, 20.

Будынак паліграфкамбіната на вуліцы Чырвонай

У 1953 годзе пачалося будаўніцтва Паліграфкамбіната імя Я. Коласа ў Мінску па вуліцы Чырвонай, 23[1] (арх. Н. Шпігельман; Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000263шыфр 713Г000263). У 1956 годзе выпусціў першую кнігу.

У 1963 годзе прадпрыемства цалкам асвоіла праектную магутнасць і давяло выпуск прадукцыі да 50 мільёнаў асобнікаў кніг і брашур за год[1].

Па вуліцы Каржанеўскага, 20 пабудавана Мінская фабрыка каляровага друку[1]. 3 1981 года ў складзе вытворчага паліграфічнага аб’яднання імя Я. Коласа. Была створана першая ў краіне і адна з найбуйнейшых у СССР вытворчасць, якая спецыялізуецца на шматкаляровым друку — з поўным паліграфічным цыклам, пашыраным комплексам паслуг[1].

У 1985 годзе фабрыка каляровага друку выйшла на праектныя паказчыкі — 500 мільёнаў фарбаадбіткаў у год[1]. Станам на 1997 год тыраж выпушчаных кніг і брашур склаў больш за 30 млн экз. Асноўная прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.

У 2011 годзе адбылося аб’яднанне паліграфкамбіната імя Якуба Коласа і Мінскай фабрыкі каляровага друку[1]. У 2018 годзе да паліграфкамбіната далучана друкарня «Чырвоная зорка». У наш час прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску выданняў для слабавідушчых метадам Брайля[1].