Паліна Сцепаненка
| Паліна Сцепаненка | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 26 лютага 1968 (58 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Бацька | Уладзімір Іванавіч Качаткоў |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | празаік, літаратуразнаўца, палітолаг, журналістка, сцэнарыст, пісьменніца |
| Мова твораў | беларуская |
Паліна Сцепаненка, па нараджэнні Паліна Уладзіміраўна Качаткова (нар. 26 лютага 1968, Орша) — беларуская празаік, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка археолагаў Уладзіміра Качаткова і Ірыны Бязручка.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Падчас вучобы (1985—1990) удзельнічала ў незарэгістраваных нацыянальна арыентаваных маладзёжных аб’яднаннях. У 1990—1998 гадах працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Падчас працы ў музеі ўдзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла музея ў Ракуцёўшчыне, падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча — «Мои воспоминания»[1], арганізацыі навуковай канферэнцыі «Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі» (1993), укладанні выданняў музея[2]. Адна з аўтараў артыкула па музеязнаўстве, дзе абагулены досвед стварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча[3], даведніка па музеі[4].
Суаўтарка дакументальнай кнігі «Трагедия на Немиге» (2000) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015). Аўтарка дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака» (2016) — герой кнігі Міхась Кукабака, беларускі дысідэнт. Аўтарка сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Гастарбайтэр» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Людвіка» (2013), а таксама фільмаў пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі — «Прычына смерці — прочырк» (2011) і «Убыл по приговору» (2012), «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» (2014), «Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі» (2017).
Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009). Аўтар аповесці «Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады Максіма Багдановіча, а таксама зборнікаў апавяданняў «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]З кнігай «Матылі» трапіла ў лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройця за 2012 год, з кнігай «Гняздо-2» — у лонг-ліст Прэміі Гедройця за 2016 год.
Зноскі
- ↑ «Нёман» № 5-8, 1994.
- ↑ Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1, 2. — Мн., 1995—1996.
- ↑ Мікута В., Качаткова П. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча // «Мастацтва» № 12, 1992)
- ↑ Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. — Мн., 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паліна Качаткова на Kamunikat.org