Літаратурны музей Максіма Багдановіча

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
вул. М. Багдановіча, №7а
вул. М. Багдановіча, №7а
Профіль літаратурна-персанальны
Дата заснавання 19 верасня 1980
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аб'яднанне дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь.
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а.
Памеры фонду 16 946
Агульная плошча 864 кв.м
Выставачная плошча 140 кв.м
Плошча запаснікаў 50,1 кв.м
Тэлефон +375(017)334-07-61
Адкрыты 10.00–17.00, акрамя

панядзелка

Каардынаты 53°54′28.99″ пн. ш. 27°33′21.91″ у. д. / 53.908055° пн. ш. 27.556087° у. д. (G) (O) (Я)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск Гістарычны цэнтр)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
bagdanovich.by

Літаратурны музей Максіма Багдановіча — музей прысвечаны жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча, размяшчаецца ў двухпавярховым будынку №7а па вул. М. Багдановіча ў Траецкім прадмесці. Недалёка ад гэтага месца знаходзіўся дом, які на жаль не захаваўся, у якім нарадзіўся класік беларускі літаратуры Максім Багдановіч.

Пастанова аб стварэнні Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынята 19 верасня 1980 года. Створаны 1 красавіка 1981 года, адкрыты для наведвальнікаў 8 снежня 1991 года да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У доме, які пазбаўлены мемарыяльнасці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, узноўлены непаўторны паэтычны свет паэта і яго жыццёвы шлях[1].

Мастацкае афармленне экспазіцыі стылізавана пад характэрны для мастацтва канца XIX — пачатку XX стст. мадэрн. Яго элементы прысутнічаюць у афармленні столі, экспазіцыйных ніш, вітражоў, у складаным пластычным малюнку твораў з саломкі[2].

Кожная з пяці зал экспазіцыі адлюстроўвае пэўны перыяд жыцця паэта, так першая экспазіцыйная зала знаёміць з тэмай дзяцінства і ранняй юнацкасці пісьменніка, матэрыялы другой залы адлюстроўваюць працэс станаўлення творчай індывідуальнасці, трэцяя зала экспазіцыі прысвечана тэме росквіту творчага таленту М. Багдановіча, апошняя зала «Мадоны» — адрозніваецца ад іншых зал экспазіцыі сваім афармленнем і ўвядзеннем адмысловых прыёмаў падачы экспанатаў[3].

На пачатак 2006 года ў фондах Літаратурнага музея М. Багдановіча знаходзіцца каля 16 946 адзінак захоўвання музейных прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багдановіча Максіма літаратурны музей / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1993. – Т. 1. – С. 272–273.
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча; [Рэд. А.Бяляцкі]. – Мн., 1996. Сш. 1. – [129] с.
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча. – Мн., 1997. Сш. 2. – [139] с.
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча – The literature museum of Maksim Bagdanovich / В.Мікута, П.Качаткова, Т.Шубіна. – Мн.: Музей М.Багдановіча, 1996. – [79] с.
  • Каханоўскі Г.А. У родным краі / Беларус. добраахвотнае т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. – Мн.: Полымя, 1983. – [16] с.
  • Бяляўская В. Угодкі Максіма Багдановіча / / Звязда. – 1996. – 30 мая.
  • Бяляцкі А. З жыцця Максіма Багдановіча / / ЛіМ. – 1997. – 11 крас.
  • Бяляцкі А. «Рупіцца аб эстэтыцы, «красе» таго, што ідзе да людзей...» / / ЛіМ. – 1994. – 9 снеж.
  • В венок поэту / / Знамя юности. – 1991. – 10 дек. Жданко В. Музей паэта / / Звязда. – 1991. – 7 снеж.
  • Здесь витает дух поэта / / Советская Белоруссия. – 1991. – 10 дек. Качаткова П., Мікута В.
  • Вянок экспазіцыі: З вопыту пабудовы Літ. музея М.Багдановіча / / Мастацтва. – 1992. – № 12. –

С. 63–67.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]