Паліна Фёдараўна Казлова
Паліна Фёдараўна Казлова | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | сакавік 2014 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Паліна Фёдараўна Казлова (8 сакавіка 1928, в. Сідаравічы, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 2014, в. Сідаравічы) — беларускі работнік сельскай гаспадркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Калі пачалася Валікая Айчынная вайна, на фронт пайшоў бацька Паліны і двое старэйшых братоў. У 1944 годзе ад голаду і нягод памерла маці.
Пасля вызвалення роднай вёскі стала працаваць у калгасе «Чырвоны Кастрычнік», прымала ўдзел у аднаўленні гаспадаркі. У канцы 1940-х гадах у калгасе з’явілася жывёлагадоўчая ферма, куды прыйшла працаваць цялятніцай.
У 1966—1970 гадах стала лепшай па прафесіі ў раёне і адной з лепшых у вобласці. У 1972—1983 гг. узначальвала саўгасную свінаферму, арганізавала работу па стварэнні высокапрадуктыўнага пагалоўя свінаматак, прымала актыўны ўдзел у пераводзе жывёлагадоўлі на прамысловую аснову, спрыяла ўкараненню прагрэсіўных формаў арганізацыі працы жывёлаводаў. У гады наступных пяцігодак калектыў, які ўзначальвала П. Ф. Казлова, нарошчваў аб’ёмы прадукцыі і дапамагаў саўгасу заставацца адной з лепшых гаспадарак вобласці.
У 1971—1975 гадах з’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, шэрсці і іншай прадукцыі Паліне Фёдараўне Казловай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
За вялікія поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскай гаспадаркі і выкананні заданняў восьмай пяцігодкі па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў жывёлагадоўлі, была ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 268.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 305.
- Памяць : Чачэрскі раён. — Мінск, 2000. — 622 с. C. 510.
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1 : Гомельская область. — С. 331.
- Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 123.
- Трудовая гвардия Гомельщины / [составители: А. М. Иванисов, А. А. Костюченко, А. М. Шныпарков]. — Минск, 1986. — С. 136—139.
- Асобы
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Чачэрскім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Дэлегаты XXV з’езда КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі