Пал Шміт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пал Шміт
Pál Schmitt
SchmittPal-2011-01.jpg
сцяг
4-ы прэзідэнт Венгрыі
6 жніўня 2010 года — 2 красавіка 2012
Папярэднік: Ласла Шоям
Пераемнік: Янаш Адэр
сцяг
Спікер Парламента Венгрыі
14 мая — 6 жніўня 2010 года
Папярэднік: Бэла Катона
Пераемнік: Ласла Кёвер
 
Партыя: Фідэс
Адукацыя: Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса, Інстытут фізічнай культуры
Прафесія: дыпламат, палітык, спартсмен
Дзейнасць: палітык, дыпламат, фехтавальшчык, эканаміст
Нараджэнне: 13 мая 1942(1942-05-13) (76 гадоў)
Будапешт
Жонка: Каталін Макраі (Makray Katalin)
Дзеці: 3 дочкі (Грэта, Петра, Алекса)
 
Аўтограф: Signature of Pál Schmitt.png
 
Узнагароды:
ланцуг ордэна Заслуг Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Фехтаванне (мужчыны)
Золата Мехіка 1968 Камандная шпага
Золата Мюнхен 1972 Камандная шпага

Пал Шміт[1] (венг.: Schmitt Pál; нар. 13 мая 1942, Будапешт) — венгерскі палітык і фехтавальшчык, прэзідэнт Венгрыі з 6 жніўня 2010 года, раней займаў пасты спікера парламента Венгрыі (у маі-жніўні 2010 года) і віцэ-старшыні Еўрапарламента (з 2009 па 2010). Прэзідэнт Венгерскага алімпійскага камітэта (з 1989 года). 29 чэрвеня 2010 года парламент Венгрыі абраў яго новым прэзідэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанента Андраша Балага[2]. Шміт афіцыйна ўступіў на пасаду 6 жніўня[2].

Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса ў Будапешце. Член зборнай Венгрыі па фехтаванні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён свету і Еўропы. Завяршыў спартыўную кар'еру ў 1977 годзе. У 1989 годзе стаў прэзідэнтам Венгерскага алімпійскага камітэта. У 1995—1999 гадах быў віцэ-прэзідэнтам МАК, у 2001 годзе выстаўляў сваю кандыдатуру на пост новага старшыні камітэта. У 1993—1997 гадах быў паслом Венгрыі ў Іспаніі, у 1998—2002 гадах — у Швейцарыі.

У 2003—2007 гадах быў віцэ-старшынёй партыі Фідэс. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента (быў пераабраны ў 2009 годзе), дзе ён з'яўляўся адным з 14 віцэ-старшыняў і старшынёй камісіі па адносінах з Харватыяй. У 2010 годзе пакінуў свой дэпутацкі мандат.

Жонка Пала Шміта — былая венгерская гімнастка Каталін Макраі (венг.: Makray Katalin, род. 1945), віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1964 года ў практыкаваннях на брусах.

Зноскі

  1. варыянт напісання імя — Паль
  2. 2,0 2,1 Hungary's parliament elects Pal Schmitt president , Reuters (29 чэрвеня 2010 года).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]