Памятная манета «Канстанцін Астрожскі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
манета «Канстанцін Астрожскі», 20 рублёў, рэверс
манета «Канстанцін Астрожскі», 20 рублёў, аверс

Памятная манета «Канстанцін Астрожскі» — беларускія манеты Нацыянальнага банка Беларусі з серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы». Уведзеныя ў абарачэнне 24 лістапада 2014 года. Манеты адчаканена на Казахстанскім манетным двары ва Усць-Каменагорску са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

Аверс[правіць | правіць зыходнік]

Уверсе — рэльефная выява герба Беларусі і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — выява пергамента з пячаткай, а таксама булавы як сімвала гетманскай улады, пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.

Рэверс[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры — рэльефная выява Канстанціна Астрожскага, справа — герб роду Астрожскіх; па крузе ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ і 14601530 (гады яго жыцця).

Наміналы[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраная[правіць | правіць зыходнік]

  • проба серабра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манеты: 33.62 г
  • вага чыстага серабра: 31.1 г
  • дыяметр: 38.61 мм
  • якасць: «пруф»
  • тыраж: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]