Папскі флот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Папскі флот (італ.: Marina Pontificia) — ваенна-марскі флот Папскай дзяржавы. У той ці іншай форме існаваў з часоў бітвы пры Осціі, якая адбылася ў 849 годзе падчас пантыфіката Льва IV, да пачатку пантыфіката Льва XIII у 1878 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Папская дзяржава была абаронена візантыйскім флотам. Патрэба ва ўласным флоце ўзнікла пасля мусульманскага набегу на Рым у 843 годзе і рабавання Рыма мусульманамі ў 846 годзе. У 849 годзе аб'яднаны флот Папскай дзяржавы, Неапалітанскага герцагства, гарадоў Амальфі і Гаэта разбіў мусульман у бітве пры Осціі.

Пазней Папы фінансавалі розныя флоты падчас Крыжовых паходаў, а таксама рыхтавалі ўласныя, якія ваявалі разам з іншымі хрысціянскімі суднамі супраць Асманскай імперыі пасля падзення Канстанцінопаля, у тым ліку ўдзельнічаючы на баку Венецыі ў турэцка-венецыянскіх войнах (у прыватнасці, папская эскадра брала ўдзел у бітве пры Лепанта ў 1571 годзе).

Падчас Напалеонаўскіх войнаў усе папскія ваенныя караблі былі канфіскаваны, і пасля іх заканчэння флот аднаўляўся вельмі павольна. У 1819 годзе было падпісана міжнароднае пагадненне аб абароне папскіх суднаў, і калі ў 1826 годзе адзін з караблёў папскага флоту быў захоплены мусульманскімі піратамі, то бей Трыпалі пагадзіўся вызваліць яго ў абмен на 10 600 франкаў кампенсацыі пасля дэманстрацыі, арганізаванай двума фрэгатамі і шлюпам П'емонцкага флоту.

У 1823 годзе Папскі флот складаўся з 12-гарматнай шхуны «San Pietro», кутара, фелукі і пінаса. Яшчэ 12 патрульных лодак, узброеных марцірамі, якія займаліся аховай узбярэжжа, былі разбіты на дзве эскадры: адна (з 8 лодак) базіравалася на Адрыятычным узбярэжжы, а іншая (з 4 лодак) — на Тырэнскім.

У 1842 годзе Алесандра Чыяльдзі (італ.: Alessandro Cialdi) прывёў з Вялікабрытаніі праз рэкі і каналы Францыі тры параходы, якія пачалі ажыццяўляць навігацыю па рацэ Тыбр. Чацвёрты параход — «Roma» — пад камандаваннем Чыяльдзі супрацьстаяў аўстрыйцам каля Анконы падчас падзей 1848—1849 гадоў.

У 1856 годзе Ваенна-марскі флот (італ.: Marina da Guerra), Камерцыйны флот (італ.: Marina di Finanza) і Флот ракі Тыбр (італ.: Marina del Tevere), якія да гэтага існавалі паасобна, былі аб'яднаны ў Папскі флот (італ.: Marina Pontificia).

У 1870 годзе італьянскія войскі ўступілі ў Рым, і Папская дзяржава паменшылася да памераў Ватыкана. Апошні карабель Папскага флоту — паравы карвет «Immacolata Concezione» (водазмяшчэнне 652 тоны, даўжыня 54 м, восем 18-фунтовых гармат) быў прапанаваны Папам Піем IX Ордэну дамініканцаў у Аркашоне (Францыя) для выкарыстання ў якасці навучальнага судна[1]. Карабель базіраваўся ў французскім Тулоне і затым неаднаразова змяняў гаспадароў — ён быў прададзены ў 1878 годзе, калі Папам стаў Леў XIII, — спачатку англічанам, а затым — французскаму суднаўладальніку. У канчатковым выніку карвет быў страчаны ў Міжземным моры ў 1905 годзе (у наш час шлюпка з карвета знаходзіцца ў Міланскім навукова-тэхналагічным музеі імя Леанарда да Вінчы, а маштабная мадэль карабля і яго сцяг — у Ватыканскім гістарычным музеі).

Караблі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пры Лепанта:
    • Capitana (Капітана) («флагман»)
    • Padrona (Падрона) («флагман эскадры»)
    • Suprema (Вярхоўная)
    • Serena (Ціхамірная)
    • Pace (Свет)
    • Vittoria (Перамога/Вікторыя)
    • Grifona (Грыфон)
    • Santa Maria (Св. Марыя)
    • San Giovanni (Св. Ян)
    • Regina (Каралева)
  • San Bonaventura (Св. Банавентура)[2]
  • San Pietro (Св. Пётр) — шхуна
  • San Pietro (Св. Пётр) — больш ранні брыг, разваліўся ў 1807
  • Roma (Рым) — параход
  • Immacolata Concezione (Бязгрэшнае Зачацце) — паравы карвет

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The last papal battleship built on Thames 80 Years Ago. Originally printed in the 12th May 1939 issue of the Catholic Herald, page 3.
  2. Laudonio, Marco. La Repubblica. «Arsenale Pontificio, la rinascita.» Op. cit. Указы архітэктараў Рыма і Правінцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

tth[//:p.wwwnega��abozzo.it/navi_da_guerra/c-navi%20da%20guerra/C-1302_IMMACOLATA_CONCEZIONE_1860_corvetta_Marina_Pontificia_Yacht_Papale.htm Storia della pirocorvetta armata «Immacolata Concezione»]