Парламент Новай Зеландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палітыка
Новая Зеландыя

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Новай Зеландыі


Выканаўчая ўлада


Заканадаўчая ўлада


Юрыдычная сістэма


Адміністрацыйная сістэма


Парламент Новай Зеландыі – вышэйшы заканадаўчы орган Новай Зеландыі, складаецца з Каралевы Новай Зеландыі і Палаты Прадстаўнікоў Новай Зеландыі, а таксама да 1951 года ўключаў Заканадаўчы сход Новай Зеландыі. Аднак у грамадскай свядомасці менавіта Палата Прадстаўнікоў памылкова прымаецца за Парламент Новай Зеландыі. Палата Прадстаўнікоў складаецца з звычайна 120 членаў (у наш час 121). Члены Парламента выбіраюцца шляхам усеагульнага галасавання. Палітычная сістэма Новай Зеландыі пабудавана на аснове так званай Вэстмінстэрскай сістэмы дзяржаўнага кіравання, і выканаўчая ўлада ў ёй належыць Кабінету Міністраў і Прэм'ер-міністру, які выбіраецца Палатай Прадстаўнікоў.

Двухпалатны Парламент быў заснаваны Канстытуцыйным Актам Новай Зеландыі 1852 года, аднак, у 1951 годзе верхняя палата – Заканадаўчы сход, была распушчана, і з гэтага моманту Парламент застаецца аднапалатным. Парламент атрымаў поўную незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1947 годзе.

Парламент Новай Зеландыі размяшчаецца ў Уэлінгтане, сталіцы краіны.