Вялікі і Генеральны Савет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялікі і Генеральны Савет Сан-Марына (італ.: Consiglio Grande e Generale) — аднапалатны парламент Сан-Марына. Быў створаны напачатку XIII стагоддзя і ў 1243 афіцыйна прыняў на сябе заканадаўчыя функцыі Арэнга — сходу ўсіх грамадзян.

Абранне[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з 60 дэпутатаў, абіраных па прапарцыйнай сістэме ў 9 адміністрацыйных адзінках краіны ўсімі грамадзянамі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй.

Шаблон:Парламенцкія выбары ў Сан-Марына, 2008

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Генеральны Савет ажыццяўляе заканадаўчыя функцыі, а, акрамя таго, выбірае кожныя 6 месяцаў капітанаў-рэгентаў, Дзяржаўны Кангрэс у складзе 10 сакратароў, які здзяйсняе функцыі ўрада краіны, Савет XII (вярхоўны суд рэспублікі) і Урадавыя Саюзы. Таксама Генеральны Савет зацвярджае бюджэт і ратыфікуе замежнапалітычныя дагаворы. Ён падзелены на Дарадчыя камісіі па 15 чалавек, якія займаюцца распрацоўкай законаў.

Рэзідэнцыя[правіць | правіць зыходнік]

Генеральны Савет, як і іншыя органы кіравання Сан-Марына, знаходзіцца ў Палаца Публіка ў горадзе Сан-Марына.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Выбары ў Сан-Марына