Перайсці да зместу

Федэральны Парламент Бельгіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Парламент Бельгіі)
Федэральны Парламент Бельгіі

Федэральны Парламентзаканадаўчы орган (парламент) Бельгіі, які складаецца з Палаты Прадстаўнікоў (нідэрл.: Kamer van Volksvertegenwoordigers, фр.: la Chambre des Représentants, ням.: die Abgeordnetenkammer) і Сената (нідэрл.: Senaat, фр.: le Sénat, ням.: der Senat).

Палата Прадстаўнікоў

[правіць | правіць зыходнік]

Палата Прадстаўнікоў засядае ў Бруселі ў Нацыянальным палацы.

Сенат складаецца з 71 членаў і фармуецца чатырма спосабамі.

  • прамымі выбарамі (25 ад фламандцаў і 15 ад франкафонаў)
  • прызначэннем ад правінцый (10 ад фламандцаў, 10 ад франкафонаў, 1 ад немцаў)
  • прызначэннем іншымі сенатарамі (10 сенатараў)
  • "па праву" (нідэрл.: senatoren van rechtswege, фр.: sénateurs de droit) - мужчынскія члены каралеўскай сям'і

Злучаныя палаты

[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя палаты (нідэрл.: Verenigde Kamers, фр.: Chambres Réunies) аб'ядноўваюць членаў абедзвюх палат парламента на агульнае паседжанне, прадугледжанае канстытуцыяй, у прыватнасці пры прынясенні клятвы манархам.