Сан-Марына (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сан-Марына (італ.: San Marino), горад у Сан-Марына, сталіца краіны. Насельніцтва 4.493 чал. (2003). Горад размешчаны на ўзвышшы Монтэ-Тытана. Горад заснаваны ў 301 годзе муляром Марынам, які сабраў ў пячоры Монтэ-Тытана абшчыну вольных муляроў.
У Сан-Марына размешчаны: урад, дзяржаўныя ўстановы, друкарня, рэдакцыі газет. Медыцынскае абслугоўванне і школьнае навучанне бясплатныя. У горадзе ёсць некалькі пачатковых і сярэдніх школ, гімназія, прафесійнае вучылішча.
У 1932 пабудавана электрычная чыгунка (злучае Сан-Марына з італьянскім горадам Рыміні; 32 км, з іх 17 км пад гарой Монтэ-Тытана).
Горад акружаны абрончай сценой, унутры цесна стаяць 1-3-павярховыя дамы размешчаны тэрасамі па схіле гары. Ад Сярэднявечча і Адраджэння захаваліся камунальныя і царкоўныя будынкі, праўда моцна скажоныя пазнейшымі пераробкамі.
У Сан-Марына знаходзяцца Дзяржаўная бібліятэка, Дзяржаўны архіў, Дзяржаўны музей, Дзяржаўная карцінная галерэя, Музей старадаўняй зброі.
Турыстычныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя турысцкія славутасці, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада Сан-Марына:
- Тры вежы (Гуаіта, Чэста, Мантале)
- Базіліка Сан-Марына
- Палаца Публіка
- Плошча свабоды
- Дзяржаўны музей Сан-Марына