Партрэт Кацярыны Радзівіл з Сабескіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Кацярыны Радзівіл з Сабескіх. сярэдзіна XVIII стагоддзя
Памеры 92 × 72,2 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

«Партрэт Кацярыны Радзівіл з Сабескіх» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная у сярэдзіне XVIII ст., верагодна, Стэфанам Цыбульскім. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 155. НММ РБ). Памер карціны — 92 × 72,2 см[1].

Намалявана Кацярына Сабеская, жонка падканцлера літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла, родная сястра караля Яна ІІІ Сабескага. Партрэт напісаны ўжо пасля смерці Кацярыны. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. На партрэце меўся надпіс «№ 67», белай фарбай, сёння страчаны. Нумар адпавядае інвентару 1857 г. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.