Партрэт Льва Сапегі (страчаны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Партрэт Льва Сапегі. XVII стагоддзе
невядома

«Партрэт Льва Сапегі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком, верагодна, у XVII ст. Месцазнаходжанне невядома[1].

Парадны партрэт Льва Сапегі ў поўны рост з адпаведнымі атрыбутамі — гетманская булава, рыцарскія даспехі[1].

Іншы партрэт у поўны рост, з якога зрабіў акварэль К. Рачыньскі

Захаваўся здымак партрэта ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Акрамя гэтага партрэта ў Нясвіжскім замку знаходзіліся іншыя вобразы Льва Сапегі: пад № 29 «popiersie», № 32 у поўны рост. Першы не падыходзіць па фармаце, а з другога, у рост, зроблена акварэль К. Рачыньскім. Як вынікае з акварэлі, на партрэце гетман без галаўнога ўбору і ў левай руцэ трымае пячатку канцлера. Партрэт, які паслужыў узорам для акварэлі К. Рачыньскага, быў таксама сфатаграфаваны. На фота ўнізе партрэта добра бачны № 32[1].

Хутчэй за ўсё, партрэт з фотаздымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук запісаны ў інвентарах Нясвіжа як іншая ці невядомая асоба. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома[1].

Зноскі

  1. а б в г Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.