Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага
| ||
невядома | ||
Партрэт Міхала Сервацы Вішнявецкага. 1750-я | ||
Матэрыял | алейныя фарбы і палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
(інв. ЗЖ-128) |
Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага, вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, намаляваны неведомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 201, 20; да 1941). Е. Петрус лічыў, што гэты твор належыць да групы партрэтаў Вішнявецкіх, якія захоўваліся ў нясвіжскім замку. Адлюстроўвае дзядзьку праўдападобнае ініцыятаркі серыі Уршулі Францішкі Радзівіл і адначасова швагра яе мужа Міхаіла Казіміра Рыбаньку, ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага[2]
Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1].
Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей А. А. Зайцавым і І. П. Суравовым у 1968—1972 гадах у Маскве[1].
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На партрэце Міхал Сервацы напісаны ў чырвоным жупане, паверх якога апранута кароткая кальчуга, а зверху яе — парадны паўдаспех з пазалочанымі берагамі, залацістымі кантамі і турэцка-татарскімі наручамі («карвашамі»)[3]. У час ваенных дзеянняў такога ахоўнага адзення ўжо не насілі. Гэта тыпова «сармацкі» парадны партрэт , які дэманструе дзяржаўныя заслугі і значнасць асобы партрэтаванага[3]. Аб гэтым сведчаць перакінутая цераз левае плячо Вішнявецкага цёмна-сіняя муаравая стужка і чырвоны плашч на гарнастаевым падбоі з выявай ордэна Белага Арла як сведчанне таго, што хтосьці з яго продкаў быў каралём. На левым баку прышпілена шабля-карабела з сярэбраным з пазалотай дзяржаннем, на ногі абуты жоўтыя саф’янавыя боты або паўботкі з сярэбранымі абцасамі[3].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
- Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
- Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994
- Гістарычны партрэт Вялікага княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск. 2002
Зноскі
- ↑ а б в г Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 222-223. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- ↑ Petrus J. , Karpowicz T., Portrety osobistości dawnej Rzeczypospolitej w zbiorach Mińskich katalog wystawy. Krakow, 1991. S. 1-140
- ↑ а б в Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 69-70. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.