Партрэт Якуба Генрыка Флемінга (Нясвіжская партрэтная галерэя)
| ||
Луі дэ Сільвестр | ||
Партрэт Якуба Генрыка Флемінга. 1720-я | ||
Матэрыял | палатно і алейныя фарбы | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
(інв. ЗЖ-4) |
Партрэт Якуба Генрыка Флемінга, дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Рэчы Паспалітай і Саксоніі, які атрыбутуецца мастаку Луі дэ Сільвестру. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 37, 11; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Дырэкцыі выставак і панарам у Маскве (1960), у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (з 1963)[1].
Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР М. М. Куйчыкам у 1965—1966 гадах у Мінску[1].
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На партрэце Якуб Генрык паказаны ў парадным паўдаспеху з чорнага бліскучага металу з пазалочанымі берагамі наплечнікаў і цёмна-зялёнымі шаўковымі кантамі[2]. Аб тым, што паўдаспех парадны, сведчаць выкладзенае пад шыяй белае карункавае жабо і карункавыя манжэты сарочкі. На плечы накінуты ружовы плашч, прышпілены да даспеха на левым плячы. Правая рука абапіраецца на дзяржанне мяча, які ляжыць на стале каля шлема-шышака[2].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- Выстаўка твораў заходнееўрапейскага мастацтва XVII—XX стст. Мінск, 1965
- Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
- Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Партрэты ў Вялікім княстве Літоўскім. Вільнюс. 1987
- Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993
Зноскі
- ↑ а б в г Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 146-147. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- ↑ а б Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 146-147. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.