Перайсці да зместу

Партызанская (Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Партызанская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пузавічы
Насельніцтва
  • 88 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231761
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220885116
Партызанская на карце Беларусі ±
Партызанская (Гродзенскі раён) (Беларусь)
Партызанская (Гродзенскі раён)
Партызанская (Гродзенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Партызанская (Гродзенскі раён)

Партыза́нская[1] (трансліт.: Partyzanskaja, руск.: Партизанская) (да 1964 года Пузаві́чы) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Скідзельскага сельсавета.

14 ліпеня 1943 года Пузавічы спалены нацыстамі разам з жыхарамі (загінула каля 400 чалавек). Гэтыя падзеі апісаны Янкам Брылём у кароткім апавяданні «Memento Mori». Прататыпам безыменнага героя-пячніка быў беларускі актывіст са Скідзельшчыны Даніла Скварнюк, з якім малады Брыль пазнаёміўся ў 1936 годзе[2].

У ліпені 1943 года карнікі спалілі ў ваколіцах Гродна акрамя Пузавічаў таксама вёскі Шкленск, Сіні Камень, Палом’е, Шаулічы і Княжаводцы пад Мастамі, забіўшы ў іх каля дзвюх тысяч чалавек.

Вёска адноўлена пасля вайны. 30 ліпеня 1964 года Пузавічы перайменаваны ў Партызанскую[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пу́завічы
  2. Памятай пра смерць. Даніла Скварнюк і трагедыя Пузавічаў. Hrodna.life.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).