Партыя рабочай справы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя рабочай справы
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1995
Штаб-кватэра Бразілія, Бразілія
Краіна
Ідэалогія трацкізм, камунізм
Сайт pco.org.br
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя рабочай справы (ПРС)  — трацкісцкая палітычная партыя Бразіліі. Арыгінальная назва парт.: Partido da Causa Operária, скарочана — PCO.

Вытокі стварэння партыі ўзыходзяць да 1978 года, калі была ўтворана арганізацыя «Бразільская трацкісцкая тэндэнцыя» (парт.: Tendência Trotskista do Brasil, TTB). У 1980 годзе TTB увайшла ў склад Партыі працоўных. Фактычна Партыя рабочай справы ўтварылася ў 1995 годзе, пасля таго, як у 1990—1991 гадах некаторыя члены Партыі працоўных пакінулі яе з-за палітычных рознагалоссяў. ПРС прытрымліваецца трацкісцкай накіраванасці. Партыя яшчэ не мела прадстаўнікоў у бразільскім Нацыянальным кангрэсе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]