Пасадэнская Мадонна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаэль Санці
Пасадэнская Мадонна. каля 1502—1503
італ.: Madonna di Pasadena
Матэрыял алейныя фарбы і панэль[d]
Памеры 55,2 × 40 см
Музей Нортана Саймана, Пасадэна, ЗША
(інв. M.1972.2.P[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мадонна і немаўля з кнігай», вядомая як «Пасадэнская Мадонна», — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, датуецца 15021503 гадамі[2].

На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём на каленах, іх фігуры збалансаваныя і бесклапотныя. Кампазіцыя арганізавана лаканічнай геаметрыяй: персанажы ўпісаны ў трохвугольнік, іх твары і целы намаляваны геаметрычна ідэалізавана. Глыбокі, сіні сілуэт Мадонны контурам аркі ахоплівае фігуру дзіцяці і абрамляе кнігу, падкрэсліваючы жаласлівасць рук, што трымаюць яе[2].

«Пасадэнская Мадонна» створана Рафаэлем пад уплывам яго настаўніка Перуджына, што тыпова для ранніх прац умбрыйскага перыяду.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]