Трыумф Галатэі (фрэска Рафаэля)
Выгляд
| | ||
| Рафаэль Санці | ||
| Трыумф Галатэі. 1512 | ||
| Trionfo di Galatea | ||
| Тэхніка | Фрэска | |
|---|---|---|
| Памеры | 295 × 224 см | |
| Віла Фарнезіна, Рым | ||
«Трыумф Галатэі» (італ.: Trionfo di Galatea) — фрэска, створаная ў 1512 годзе італьянскім мастаком Рафаэлем для вілы Фарнезіна ў Рыме. Віла была пабудавана для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы, аднаго з найбагацейшых людзей таго часу.
У грэчаскай міфалогіі, прыгожая нерэіда Галатэя закахалася ў пастуха Акіда. Цыклоп Паліфем, таксама закаханы ў Галатэю, падпільнаваў Акіда і раздушыў яго скалой; Галатэя ператварыла свайго няшчаснага каханага ў цудоўную празрыстую рэчку. У сваёй фрэсцы Рафаэль адышоў ад дакладнага выкладу сюжэту і напісаў сцэну, вядомую як «выкраданне Галатэі».
Фрэска Рафаэля «Трыумф Галатэі» прасякнута духам грэчаскай міфалогіі і антычнай класікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Earls I. Artists of the Renaissance. — London, 2004. — С. 193—194.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыумф Галатэі (фрэска Рафаэля)