Тры грацыі (Рафаэль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Raffael 010.jpg
Рафаэль Санці
Тры грацыі. прыкладна 1504
італ.: Tre Grazie
Матэрыял дошка
Тэхніка масла
Памеры 17 × 17 см
Музей Кандэ, Шанціі, Францыя
(інв. PE 38)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

«Тры грацыі» — адзін з ранніх твораў італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, як мяркуюць, напісаны каля 1504 года.

Апісанне і інтэрпрэтацыя[правіць | правіць зыходнік]

На карціне намаляваны тры Грацыі, — Нявіннасць, Прыгажосць і Каханне, — кожная трымае ў руцэ дасканалы залаты шар, сімвал дасканаласці. Часам шары інтэрпрэтуюцца як залатыя яблыкі, якія Геракл у сваім 11 подзвігу павінен быў атрымаць з саду Гесперыд.

Група фігур трох Грацый заснавана на рымскай скульптуры сям’і Пікаламіні, якая ў 1502 годзе перавезла статую са свайго рымскага палаца ў Сіену. Прыкладна ў гэты ж час у Сіене знаходзіўся Рафаэль, дапамагаючы Пінтурык'ё з афармленнем бібліятэкі Пікаламіні, дзе скульптура была выстаўлена[1].

Зноскі

  1. Chapman, Hugo, Tom Henry, and Carol Plazzotta. Raphael: From Urbino to Rome. Exh. cat., National Gallery London, 20 October 2004 — 16 January 2006. London: National Gallery Company, 2004. (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]